Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сірыя й Беларусь наладжваюць сумесную вытворчасьць трактараў 14:53, 30/04/2003, www.teshreen.com, фота IREX/Promedia
Сірыйскі міністар прамысловасьці Ісам аль-Заім абмеркаваў 29 красавіка з тэхнічным дырэктарам холдынгавай групы беларускага «Инфобанка» Антонам Прымаковым, ідэю стварэньня сумеснага заводу ў Сірыі па вытворчасьці трактараў.
Плянуецца, што завод будзе пастаўляць трактары на сірыйскі рынак, а таксама часткова экспартаваць трактары на сірыйскі рынак, а таксама часткова экспартаваць іх у суседнія краіны. Сумеснае прадпрыемства будзе функцыянаваць у адпаведнасьці з сірыйскім Законам №10 ад 1991г. паводле якога прамысловыя інвэстары вызваляюцца ад уплаты падаткаў цягам першыях пяці гадоў працы, а сумесныя прадпрыемствы – цягам першых сямі гадоў. Беларускі бок таксама прапанаваў Сірыі экспарт рухавікоў для трактараў і дызельных электрагенэратараў. Іншых падрабязнасьцяў пакуль не паведамляецца.