Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Другая хваля зачыстак трэцяга сэктару
10:39, 30/04/2003, БДГ

Грамадзкія арганізацыі, якія падвяргаліся нападам Мінюста на мінулым тыдні, сабралі сёньня прэс-канфэрэнцыю, на якой распавялі дэталі высунутых супраць іх судовых зыскаў, на падставе якіх улады могуць спыніць іх афіцыйную дзейнасьць.

Усё гэта ўжо было, нагадаў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік выканкаму Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Алесь Бяляцкі. Улада спрабуе запалохаць грамадзтва напярэдадні нейкай буйной акцыі рэжыму, хутчэй за ўсё, рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі. Аднак грамадзкія арганізацыі будуць працаваць з статусам зарэгістраваных ці без яго. Асамблея няўрадавых арганізацыяў пачынае кампанію салідарнасьці з арганізацыямі, якія падвергліся рэпрэсіям, і зьвярнулася да міжнароднай грамадзкасьці і ўрадаў дэмакратычных краінаў.

На думку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, працэдуры закрыцьця гарадзенскай рэгіянальнай арганізацыі “Ратуша” і Маладзёжнага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу “Маладыя дэмакраты”, ініцыяваныя Міністэрствам юстыцыі, зьяўляюцца ня чым іншым як сплянаванай палітычнай зачысткай трэцяга сэктару. Рэжым ставіць сваёй задачай зьвесьці да мінімуму магчымасьці ўплыву дэмакратычных арганізацыяў на сытуацыю ў краіне, уключна з выбарчымі кампаніямі. АГП прапануе палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям правесьці кансультацыі і аб’яднаць намаганьні ў супрацьдзеяньні зачыстцы трэцяга сэктару. АГП зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці, міжнародных арганізацыяў на скрайне негатыўныя наступствы кампаніі па ліквідацыі дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў і заклікае асудзіць разбуральныя дзеяньні беларускіх уладаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: