Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паводле міністра інфармацыі М.Падгайнага, у праграме будучай выставы “СМІ ў Беларусі” ўключанае паседжаньне “круглага стала” па тэме: “Пытаньні заканадаўства ў вобласьці СМІ”, у час якога “будуць заслухоўвацца ўсе прапановы” адносна законапраекта аб СМІ.
Кіраўнікі рэгіянальных камітэтаў Міжнароднай фэдэрацыі металістаў (МФМ) краінаў СНД і Балтыі на паседжаньні, якое праходзіць 29-30 красавіка ў Маскве, асудзілі палітыку беларускіх уладаў адносна лідэраў двух галіновых прафсаюзаў-сябраў МФМ.
“Загадка” называецца Camp Bucca і знаходзіцца ў пустэчы, у некалькіх кілёмэтрах ад порту Ум-Каср. Гэта вялізны чатырохкутнік з кантэйнерамі й палаткамі, які ахоўваецца 9000 жаўнераў. Гэты аб’ект павінен стаць лягерам для ірацкіх ваеннапалонных. Ён зьявіўся ў першыя дні вайны. “Некалькі месяцаў таму, калі мы пачыналі задумвацца над гэтай праблемай, разьлік быў на 50000 палонных. Потым былі дастаўленыя іншыя кантэйнеры й палаткі для разьмяшчэньня дадатковай колькасьці палонных (25 тысячаў). Пасьля таго як войска Садама павінна было здацца канчаткова, лягер быў гатовы прыняць 50 тысячаў палонных.
2 траўня Аляксандар Лукашэнка прызначыў Зьмітра Жука генэральным дырэктарам унітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва”. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, якую З.Жук ачольваў да новага прызначэньня. Месца генэральнага дырэктара БелаТА было вакантным больш за месяц. З 6 сьнежня 2002 году па 25 сакавіка 2003 году УП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” ачольваў былы начальнік аднаго з аддзелаў Службы бясьпекі прэзыдэнта Алег Пралескоўскі. 25 сакавіка ён быў прызначаны прэзыдэнтам намесьнікам кіраўніка яго адміністрацыі.
Менскі абласны суд пацьвердзіў ранейшы прысуд Пухавіцкага суду, паводле якога клецкіх камбайнэраў Бондарава і Пільневіча прызналі вінаватымі ў фальшаваньні вынікаў леташняга жніва. Гэта азначае, што Пятра Пільневіча ў любы момант могуць арыштаваць і адправіць у турму на 3 гады.
От занимаемой должности освобожден Петр Тишук - главный редактор брестской областной газеты "Заря", которая является печатным органом Брестского облисполкома. Распоряжение об этом подписал председателем Брестского облисполкома Василий Долголев.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў Джорджа Крола новым амбасадарам ЗША ў Беларусі, паведамляе АР з спасылкаю на прадстаўнікоў Белага дому. Дж.Крол у мінулым быў даверчым у справах ЗША ў Расеі. Ён таксама займаў розныя пасады ў амбасадах ЗША ў Менску й Кіеве. Для прызначэньня Дж.Крола амбасадарам ЗША ў Беларусі ягоная кандыдатура павінна быць ухваленая сэнатам.
30 красавіка ў сувязі з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у выбарах у мясцовыя Саветы звольнены з працы прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Наваполацку Зьміцер Салаўёў.
Напярэдадні перадвелікоднай пятніцы экс-міністара замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова напаткала навіна, што ён можа ехаць у Вашынгтон, куды яго прызначылі на працу амбасадарам. Больш за месяц ён чакаў уязной візы ў ЗША. Напэўна, туды ён зьявіцца ўжо ў пачатку траўня.
Адміністрацыя прадпрыемства адмовіла першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага КУП “Воршацепласеці” ў юрыдычнай адрэсе, нібыта ў сувязі з парушэньнем арганізацыяй статуту прадпрыемства. Гэта пазбавіла прафсаюз магчымасьці стаць на ўлік у гарадзкой адміністрацыі, а значыць – і права на легальную дзейнасьць. Пракурор гораду Воршы С.Хмарчук, да якога зьвярнуліся сябры СПБ, прызнаў дзеяньні дырэктара прадпрыемства “Воршацепласеці” законнымі. Як паведамляе praca.by, на думку пракурора, юрыдычная адрэса зьяўляецца гаспадарчай дамоваю і, адпаведна, пракуратура ня мае права прымушаць дырэктара да яе заключэньня.
16 лютага 2002 году, у дзень любімага правадыра і настаўніка паўночнакарэйскага народа Кім Чэн Іра ў небе над сьвяшчэннай гарою Пэкту, дзе згодна паданьню Кім і нарадзіўся, было заўважанае зьзяючае воблака ў форме Кімчанырыі – кветкі, адмыслова выведзенай у гонар правадыра. Сьнег, які ішоў роўна 60 дзён, накрыў зямлю 60-сантымэтровым слоем у тым месцы, дзе нарадзіўся паўночнакарэйскі лідэр. Такі, на думку афіцыйнага Пхеньяна, уплыў Кім Чэн Іра ня толькі на лёс свайго народа, але і на сілы прыроды. Аднак не ўсё ў сьвеце цэняць выдатныя здольнасьці свайго правадыра. Зьзяньне над Пэкту зьявілася менавіта ў той момант, калі ў суседнюю Паўночную Карэю прыбыў галоўны вынаходнік “восі зла” Джордж Буш. Далёкага ад паўночнакарэйскай паэтыкі прэзыдэнта ЗША непакоіць толькі адзіная сіла Кім Чэн Іра – яго ядзерны й ваенны патэнцыял. Цалкам відавочна, што ў выпадку абвастрэньня канфлікта, ЗША гатовыя пайсьці на адкрытае ваеннае супрацьстаяньне. Але як далёка гатовы завесьці сваю краіну любімы настаўнік?
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы на палубе авіяносца Abraham Lincoln, аб’явіў аб сканчэньні вайны ў Іраку. Паводле яго, “асноўныя буйныя ваенныя апэрацыі ў Іраку завершаныя”, і зараз трэба заняцца рэканструкцыяй і аднаўленьнем. Авіяносец гэты прымаў удзел у вайне, і знаходзіцца зараз у Ціхім акіяне ў некалькіх дзясятках кілёмэтрах ад ўзьбярэжжа штату Каліфорнія.
Кіргізія прыглядаецца да Арганізацыі Адзінай эканамічнай прасторы ў складзе Расеі, Украіны, Казахстану й Беларусі, заявіў у сераду ў прамым этыры дзяржаўнай тэлевізіі прэм’ер-міністар Кіргізіі Мікалай Танаеў.
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Падгайны паведаміў, што ім падпісанае чарговае папярэджаньне аднаму з найбуйнейшых незалежных выданьняў — «Белорусской деловой газете». У рэдакцыі зьвязваюць ціск на газэту з апошняй ідэалягічнай нарадай у А.Лукашэнкі і жаданьнем уладаў запалохаць журналістаў.
Кіраўнікі асобных заводаў у зьвязку са сьвяточнымі днямі вырашылі спыніць вытворчасьць на цэлы тыдзень. Такім чынам яны імкнуцца пазьбегнуць дадатковых стратаў, якія абавязкова будуць, калі працаваць згодна з афіцыйным раскладам выходных, зацьверджаным Аляксандрам Лукашэнкам.
Премьер-министр Беларуси Геннадий Новицкий находится в отпуске до 12 мая 2003 года. Глава правительства проведет его в Беларуси. Об этом Агентству финансовых новостей сообщил начальник управления информационно-аналитического обеспечения Аппарата Совета министров Республики Беларусь Николай Толстик.
Приговор по уголовному делу в отношении экс-главы "Белгоспищепрома" Виктора Казеко и его сына – бывшего начальника отдела сбыта РУП "Минск-Кристалл" Александра Казеко будет вынесен 22 мая текущего года, сообщает «Интерфакс».
Нацбанк Беларуси (НББ) еще на два месяца, с 1 мая по 30 июня 2003 года, приостановил действие лицензии "МинскКомплексБанка" на привлечение во вклады средств физических лиц. Об этом сообщает информационное агенство «Интерфакс».
Для закупкі недастатковага аб’ёму паліва беларускаму АПК не хапае вялікіх грошай -- $80 млн. “Вясковы” віцэ-прэм’ер Аляксандар Папкоў, які адказвае перад прэзыдэнтам за пасяўную, паспрабаваў на “сэлектары” 23 красавіка націснуць на прэзыдэнта канцэрну “Белнафтахім” Івана Бамбізу, каб зьбіць кошты на саляру і, магчыма, атрымаць яшчэ колькі-небудзь бясплатнага паліва. Аднак першы “паліўны” віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі, які добра арыентаваўся ў коштаўтварэньні бензіну і да таго ж проста сядзеў бліжэй да прэзыдэнта, адбіў атаку і расклаў лічбавую палітру. І стала зразумела, што бясплатнай саліры, як у мінулыя гады, ужо ня будзе.
Перавод інстытута радыёбіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зь Менску ў Гомель будзе ажыцьцяўляцца паэтапна. Пра гэта заявіў “Интерфаксу” ў сераду дырэктар інстытута Яўген Канапля. Кажучы пра мэты пераводу інстытута з сталіцы ў Гомель, Я.Канапля адзначыў, што неабходнасьць пераносу абумоўленая тым, што “праца ў непасрэднай блізкасьці ад забруджанай тэрыторыі будзе больш дзейнай і эфэктыўнай”. У прыватнасьці, паведаміў ён, 6 лябараторыяў інстытута радыёбіялёгіі з 10 працуюць на матэрыяле з забруджаных раёнаў.
З 26 красавіка пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе інвэстыцыйных праектаў на права праектаваньня і далевога будаўніцтва падземнага грамадзка-гандлёвага цэнтру на менскай плошчы Незалежнасьці. Гэта другая чарга рэканструкцыі аб’екта. Самі таргі адбудуцца роўна празь месяц -- 26 траўня. І, як мяркуецца, у жніўні 2005 году падземны комплекс у самым цэнтры беларускай сталіцы зможа прыняць сваіх першых наведвальнікаў.
У мэтах далейшага разьвіцьця нацыянальнага радыёвяшчаньня, больш рацыянальнага выкарыстаньня частотнага рэсурсу ў рамках структуры Белтэлерадыёкампаніі ствараецца новая FM-станцыя, якая з 1 чэрвеня бягучага году будзе выходзіць у этыр на частотах радыёстанцыі “Сталіца”. Новая FM-станцыя, у адрозьненьне ад іншых FM-станцыяў, якія працуюць ў радыёэтыры Рэспублікі Беларусь, “будзе працаваць па эўрапейскай мадэлі, якая прадугледжвае даверлівую форму кантакту з слухачамі”.
У новы ацяпляльны сэзон работнікам камунальнай службы Беларусі трэба вырашаць няпростыя задачы. Як паведаміў БЕЛТА начальнік кіраваньня камунальнай гаспадаркі і экалёгіі Міністэрства жыльлёвай і камунальнай гаспадаркі Аляксандар Ліцьвін, звыш паўтары тысячы кілёмэтраў цеплавых сетак ужо адпрацавалі свой амартызацыйны тэрмін (25 гадоў), а каля 600 кілёмэтраў сетак патрабуюць неадкладнай замены.
Рыхтуючыся да справаздачы перад Аляксандрам Лукашэнкам, Савмін падсумаваў вынікі працы народнай гаспадаркі Беларусі за першы кварталь бягучага году. У агуле эканоміка захоўвае тэмпэрамэнт і невылечную схільнасьць да зьніжэння эфэктыўнасьці.