Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі неабходна замяніць 600 км цеплавых сетак 11:05, 02/05/2003
У новы ацяпляльны сэзон работнікам камунальнай службы Беларусі трэба вырашаць няпростыя задачы. Як паведаміў БЕЛТА начальнік кіраваньня камунальнай гаспадаркі і экалёгіі Міністэрства жыльлёвай і камунальнай гаспадаркі Аляксандар Ліцьвін, звыш паўтары тысячы кілёмэтраў цеплавых сетак ужо адпрацавалі свой амартызацыйны тэрмін (25 гадоў), а каля 600 кілёмэтраў сетак патрабуюць неадкладнай замены.
Гэтая праблема пагаршаецца тым, што камунальныя аб’екты ад дзяржпрадпрыемстваў, якія паступілі на балянс міністэрства, практычна ўсе маюць патрэбу ў рамонце. Невысокімі тэмпамі ідзе замена старых трубаў новымі ў пенаполіўрэтанавай ізаляцыі. А, згодна пастанове Савету міністраў, прымаць у эксплюатацыю цеплавыя сеткі пасьля капітальнага рамонту без прымяненьня папярэдне ізаляваных трубаў забаронена.