Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«БДГ» атрымала другое запар папярэджаньне
10:45, 02/05/2003

Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Падгайны паведаміў, што ім падпісанае чарговае папярэджаньне аднаму з найбуйнейшых незалежных выданьняў — «Белорусской деловой газете». У рэдакцыі зьвязваюць ціск на газэту з апошняй ідэалягічнай нарадай у А.Лукашэнкі і жаданьнем уладаў запалохаць журналістаў.

Першае папярджаньне «БДГ» атрымала за паведамленьне пра тое, што на пахаваньні былога паплечніка А.Лукашэнкі і экс-міністра транспарту Аляксандра Лукашова, які скончыў жыцьцё самагубствам, не было цяперашняга міністра Міхаіла Баравога. Апошні давёў у лісьце ў Мінінфармацыі, што на пахаваньні быў.

Другое папярэджаньне Міністэрства інфармацыі вынесла “БДГ” за перадрук з расейскай прэсы паведамленьня пра тое, што А.Лукашэнка даў свой пэрсанальны самалёт для таго, каб "міс Расеі" Сьвятлана Каралёва, якая была ў журы на леташнім конкурсе “Міс Беларусь”, змагла вярнуцца ў Маскву.

Кіраўнік Цэнтру прававой дапамогі СМІ вядомы юрыст Міхаіл Пастухоў лічыць гэтыя папярэджаньні ціскам на незалежную прэсу за крытычныя матэрыялы і кажа, што папярэджаньні могуць мець сур’ёзныя наступствы:

-- Фактычна Міністэрства інфармацыі пасьля вынясеньня двух папярэджаньняў мае фармальныя падставы для пастаноўкі пытаньня аб закрыцьці газэты ў судовым парадку. Тое, што ўлада не задаволеная выступленьнямі незалежных выданьняў — відавочна.

Галоўны рэдактар “БДГ” Пётар Марцаў упэўнены, што пакуль гэтыя папярэджаньні, паводле закону аб СМІ, не пагражаюць выхаду ягонай газэты. І прынамсі першае зь іх — папярэджаньне за публікацыю пра Лукашова — “Белоруская деловая газета” будзе аспрэчваць. Паводле Пятра Марцава, газэта мае пяць сьведкаў на карысьць праўдзівасьці сваёй публікацыі.

-- Такая задача — разабрацца з газэтай — стаіць ужо даўно, і, як заўсёды, у чыноўніцкім сьвеце робяцца такія спробы ў выглядзе кампаніі. Цяпер чарговая кампанія. Гэта, відаць, наступства ідэалягічнай нарады, дзе паводле нашай інфармацыі, прэзыдэнт абураўся нашай газэтай. Пасьля гэтага начальнік галоўнага прававога ўпраўленьня адміністрацыі пабываў у Мінінфармацыі. І вось цяпер барацьба ідзе па ўсіх франтах, паведаміў Радыё Свабода Пётар Марцаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: