Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БЕЛТА ачоліў былы прэс-сакратар Лукашэнкі 13:52, 02/05/2003
2 траўня Аляксандар Лукашэнка прызначыў Зьмітра Жука генэральным дырэктарам унітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва”. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, якую З.Жук ачольваў да новага прызначэньня. Месца генэральнага дырэктара БелаТА было вакантным больш за месяц. З 6 сьнежня 2002 году па 25 сакавіка 2003 году УП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” ачольваў былы начальнік аднаго з аддзелаў Службы бясьпекі прэзыдэнта Алег Пралескоўскі. 25 сакавіка ён быў прызначаны прэзыдэнтам намесьнікам кіраўніка яго адміністрацыі.