Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інстытут радыёбіялёгіі будуць пераводзіць «паэтапна» 11:07, 02/05/2003
Перавод інстытута радыёбіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зь Менску ў Гомель будзе ажыцьцяўляцца паэтапна. Пра гэта заявіў “Интерфаксу” ў сераду дырэктар інстытута Яўген Канапля. Кажучы пра мэты пераводу інстытута з сталіцы ў Гомель, Я.Канапля адзначыў, што неабходнасьць пераносу абумоўленая тым, што “праца ў непасрэднай блізкасьці ад забруджанай тэрыторыі будзе больш дзейнай і эфэктыўнай”. У прыватнасьці, паведаміў ён, 6 лябараторыяў інстытута радыёбіялёгіі з 10 працуюць на матэрыяле з забруджаных раёнаў.