Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Звольнены за палітыку
10:58, 02/05/2003

30 красавіка ў сувязі з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у выбарах у мясцовыя Саветы звольнены з працы прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Наваполацку Зьміцер Салаўёў.

Да 30 красавіка Зьміцер Салаўёў зьяўляўся супрацоўнікаў навукова-дасьледніцкага сэктара Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

“Афіцыйна ў загадзе напісана, што я звольнены з працы “ў сувязі з завяршэньнем тэрміну кантракту”, але гэта проста фармальная падстава, бо мы заўсёды працавалі па кантракце, кантракты падаўжаліся. Так я працаваў пасьля сканчэньня асьпірантуры ў 1999 годзе. Сапраўднай падставаю для майго звальненьня было тое, што ў час выбараў у мясцовыя Саветы я быў кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савету па той самай акрузе, што і прарэктар нашага ўнівэрсытэту Хведар Панцелеенка. Я ўтварыў яму канкурэнцыю ў сакавіку 2003 году. Яшчэ ў 2000 годзе ў час выбараў у “палату прадстаўнікоў” Панцелеенка быў старшынём камісіі на ўчастку №9, а я быў назіральнікам ад праваабарончага цэнтру “Вясна” і выявіў фальсыфікацыі на гэтым участку. Адпаведныя паперы я накіраваў у пракуратуру. З пракуратуры адказалі: “рэкамэндуецца прызнаць вынікі на ўчастку №9 несапраўднымі. Такім чынам, канфлікт з прарэктарам у нас зацяжны”, -- паведаміў супрацоўнікам інфармацыйнага аддзелу ПЦ “Вясна” Зьміцер Салаўёў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: