Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новая рэдакцыя «Закону аб СМІ» можа быць прынятая ўвосень 14:17, 02/05/2003
Паводле міністра інфармацыі М.Падгайнага, у праграме будучай выставы “СМІ ў Беларусі” ўключанае паседжаньне “круглага стала” па тэме: “Пытаньні заканадаўства ў вобласьці СМІ”, у час якога “будуць заслухоўвацца ўсе прапановы” адносна законапраекта аб СМІ.
Разам з тым, як адзначыў міністар, “пакуль не гатовы апошні варыянт новай рэдакцыі закону аб СМІ, які распрацоўваецца адмыслоўцамі Цэнтру законапраектнай дзейнасьці пры прэзыдэнце краіны”.
Паводле М.Падгайнага, перадае БелаПАН, у першым паўгодзьдзі праект новай рэдакцыі закону павінен быць унесены на разгляд у ніжнюю палату “парлямэнту”. “Затым пройдуць парлямэнцкія слуханьні, шырокае абмеркаваньне праекту з удзелам журналістаў, і, магчыма, адбудзецца разгляд дакумэнту ў першым і другім чытаньнях на сэсіях “палаты прадстаўнікоў”, -- сказаў М.Падгайны.