Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адміністрацыя прадпрыемства адмовіла першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага КУП “Воршацепласеці” ў юрыдычнай адрэсе, нібыта ў сувязі з парушэньнем арганізацыяй статуту прадпрыемства. Гэта пазбавіла прафсаюз магчымасьці стаць на ўлік у гарадзкой адміністрацыі, а значыць – і права на легальную дзейнасьць. Пракурор гораду Воршы С.Хмарчук, да якога зьвярнуліся сябры СПБ, прызнаў дзеяньні дырэктара прадпрыемства “Воршацепласеці” законнымі. Як паведамляе praca.by, на думку пракурора, юрыдычная адрэса зьяўляецца гаспадарчай дамоваю і, адпаведна, пракуратура ня мае права прымушаць дырэктара да яе заключэньня.