Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіна -- самы галоўны «відэапірат» у сьвеце 15:42, 02/05/2003
ЗША працягваюць лічыць Украіну самай злоснай парушальніцай міжнародных нормаў абароны правоў інтэлектуальнай уласнасьці.
У чацьвер быў апублікаваны штогадовы даклад прадстаўніка ЗША на гандлёвых перамовах, і зь яго вынікае, што былая савецкая рэспубліка знаходзіцца на першым месцы “чорнага сьпісу” дзяржаваў-піратаў. На Ўкраіне, на думку ЗША, найбольш распаўсюджаныя аўдыё-, відэа-, і кампутарныя крадзяжы.
У сувязі з гэтым адміністрацыя ЗША вырашыла захаваць у моцы ўведзеныя ў студзені 2002 году гандлёвыя санкцыі супраць Украіны, якія ацэньваюцца прыкладна ў 75 мільёнаў даляраў.
Цікавыя падрабязнасьці дакладу. У “другой стадыі” краінаў-парушальніц лічацца Аргентына, Багамскія выспы, Бразілія, Эўразьвяз, Індзія, Інданэзія, Лібан, Польшча, Тайвань і Філіпіны. Тамсама і Расея.
“Трэцюю стадыю” складаюць Беларусь, Балівія, Венесуэла, Вьетнам, Гватэмала, Дамініканская Рэспубліка, Эгіпэт, Ізраіль, Канада, Калюмбія, Коста-Рыка, Кувэйт, Мэксіка, Пакістан, Пэру, Саўдаўская Аравія, Уругвай, Чылі, Эквадор і Паўднёвая Карэя. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС.