Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менчукі сталі піць болей віна і меней гарэлкі 11:03, 02/05/2003, Агентство `Минск-новости`
За першыя тры месяцы бягучага году аб’ём сродкаў, атрыманых сталічным гандлем ад продажу сьпіртнога, склаў 77 мільярдаў рублёў.
Гэта на 6 адсоткаў меней, чым летась. Напрыклад, гарэлкі ў студзені-сакавіку прададзена 5,2 мільёны літраў, ці 95,5 адсоткаў ад рэалізаванага ў 2002 годзе, піва — 4,8 мільёны (78,8 адсоткаў), пладова-ягаднага віна — 4,9 мільёны (95,6 адсоткі), каньяку — 169 тысячаў (101,9 адсоткаў), шампанскага — 601 тысяча літраў (99,1%). Вінаграднага віна прададзена 1,4 мільёны літраў — на 24 % болей, чым год таму.