Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Буш аб’явіў аб сканчэньні вайны ў Іраку
10:51, 02/05/2003, newsru.com

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы на палубе авіяносца Abraham Lincoln, аб’явіў аб сканчэньні вайны ў Іраку. Паводле яго, “асноўныя буйныя ваенныя апэрацыі ў Іраку завершаныя”, і зараз трэба заняцца рэканструкцыяй і аднаўленьнем. Авіяносец гэты прымаў удзел у вайне, і знаходзіцца зараз у Ціхім акіяне ў некалькіх дзясятках кілёмэтрах ад ўзьбярэжжа штату Каліфорнія.

“Мае суайчыньнікі, асноўныя буйныя ваеныя апэрацыі ў Іраку завершаныя, і мы, і нашыя хаўрусьнікі атрымалі посьпех у гэтай вайне. Зараз нашыя войскі займаюцца забесьпячэньнем бясьпекі ў гэтай краіне”, -- сказаў прэзыдэнт ЗША.

Зрэшты, аб перамозе войскаў кааліцыі прэыздэнт не аб’явіў, адзначае ВВС. У адпаведнасьці з Жэнеўскімі канвэнцыямі, з абвяшчэньнем аб спыненьні вайны войска пераможцаў абавязанае вызваліць ваеннапалонных і спыніць любыя апэрацыі, накіраваныя супраць лідэраў пераможанага боку. Да гэтага пакуль далёка.

“Тыран паў і Ірак вольны, -- кажа Буш. -- Аднак перад кааліцыяй стаіць “складаная праца”. І ня толькі па аднаўленьні краіны. “Мы працягваем пошукі зброі, перасьледуем лідэраў і сочым за парадкам у Іраку”, -- апісаў цяперашнія функцыі войскаў кааліцыі Буш. “Мы пачалі пошук схаванай хімічнай і біялягічнай зброі, і нам ужо вядома аб сотнях аб’ектаў, якія будуць дасьледаваныя”, -- сказаў пры гэтым амэрыканскі лідэр. Праўда, зброі знайсьці пакуль не ўдалося.

Буш, акрамя таго, пацьвердзіў, што “пераход ад дыктатуры да дэмакратыі зойме час, і на гэты час нашая кааліцыя застанецца ў Іраку. Затым мы сыдзем і пакінем свабодны Ірак”.

Жаўнераў і маракоў Буш падзякаваў за “добра выкананую працу”. “Нашае войска за ўсю сваю гістрыю ў буйнейшых бітвах прадэманстравала веру ў ідэялы. Я ганаруся, што зьяўляюся галоўнакамандуючым гэтага войска”, - цытуе Буша “Интерфакс”.

На яго думку, “вызваленьне Ірака стала асноўным дасягненьнем” у барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. “Мы прыбралі хаўрусьніка групоўкі “Аль-Кайда” і ліквідавалі крыніцу фінансаваньня тэрарыстаў, -- заявіў Буш. – Ніводная тэрарыстычная сетка не атрымае зброю масавага забойства ад ірацкага рэжыму, бо гэтага рэжыму больш не існуе”.

Як раней паведамляў NEWSru.com., камандуючы амэрыканскімі войскамі ў час вайны ў Іраку генэрал Томі Фрэнкс праінфармаваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, што галоўныя ваенныя апэрацыі завяршыліся.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: