Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амэрыканскі сэнатар Джордж Вайновіч стаў шостым сэнатарм, які далучыўся да працэсу прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, які знаходзіцца на разглядзе ў Кангрэсе ЗША. Як паведамляе Радыё Свабода, сэнатар Джордж Вайновіч прывітаў удзельнікаў канфэрэнцыі “Аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі”, якая прайшла ў Кліўлендзе, і падтрымаў «Акт». У Вайновіча сталыя стасункі зь беларускім асяродкам, ён працяглы час быў губэрнатарам штату Агаё. Апошнія гады прадстаўляе штат у сэнаце.
18 красавіка Радыё Свабода паведаміла пра сэнсацыйную знаходку факсу зь беларускага ваеннага заводу ў сэйфе ірацкага афіцэра ў Багдадзе. Гэты дакумэнт знайшоў карэспандэнт нашага радыё Рон Сынавіц. Паведамленьне пра гэтую знаходку спарадзіла вялікі розгалас, выказваліся як самыя разныя вэрсіі, гэтак і пэўныя пытаньні да абставінаў знаходкі. Мы папрасілі Рона Сынавіца больш падрабязна распавесьці пра гэта.
Замест яе выйшаў смаргонскі спэцвыпуск сталічнай газэты “Час+ТВ”. Газэта “Час+ТВ” зарэгістраваная Фондам разьвіцьця рэгіянальнай прэсы. Заснавальнік “Новой газеты Сморгони” Рамуальд Улан ад пачатку ўдзельнічае ў рабоце Фонду. Смаргонскі спэцвыпуск “Час+ТВ” зьявіўся ў суботу ў канцы дня. Цяпер яго распаўсюджваюць, наклад — 5050 асобнікаў. Паводле Рамуальда Ўлана, падпісчыкі зьдзіўленыя, што замест “Новой газеты Сморгони” ім прапанавалі зусім іншае выданьне. Адрозьненьні істотныя. “Час+ТВ” — чыста рэклямная газэта, у ёй толькі абвесткі, рэкляма, тэлепраграма. Навінаў няма.
3 траўня актывісты руху ЗУБР адзначылі сумную гадавіну ў гісторыі Барысаву. У гэты дзень споўнілася 70 гадоў з дня так званага “галоднага” бунту – стыхійнага выбуху народнага абурэньня на эканамічную палітыку бальшавікоў.
3 мая объединение «Гражданские инициативы» получило справку «О результатах проверки уставной деятельности Гомельского областного общественного объединения «Гражданские инициативы». Справка, подписанная главным специалистом управления юстиции Гомельского облисполкома Т.В.Стрижневой и консультантом управления Е.В.Морозовой, содержит перечень голословных и маловразумительных утверждений о неких нарушениях уставной деятельности и законодательства.
За некалькі гадзінаў да пачатку амэрыканскіх бамбёжак Багдаду Садам загадаў Цэнтральнаму банку Іраку выдаць свайму сыну Кусаю мільярд даляраў. Для вывазу грошай спатрэбіліся тры грузавікі. Лёс усіх дыктатараў аднолькавы. Яны раней за ўсіх усьведамляюць сваю паразу і імкнуцца забясьпечыць тылы. Так было з экс-прэзыдэнтам Інданэзіі Сухарта, якога абвінавачвалі ў крадзяжы 500 мільёнаў даляраў. Ня стаў выключэньнем і Садам Хусэйн.
Генры Кісінджэр нарадзіўся ў 1923 годзе ў Фюрце, у 1938 годзе эміграваў у ЗША. У гады другой сусьветнай вайны вярнуўся вайскоўцам у Нямеччыну. Навучаўся ў Гарвардзе, быў дарадцам Кенэдзі й Ніксана. З 1973 году па 1977 год – дзяржаўны сакратар ЗША. У 1973 годзе стаў ляўрэатам Нобелеўскай прэміі. Ачольвае арганізацыю, якая кансультуе па міжнародных праектах.
Польскі сэктар акупацыі ў Іраку? Гэтым пана Кавальскага, сярэднестатыстычнага паляка, не зьдзівіць. Больш, хутчэй, дыскутуецца рашэньне, прынятае два месяцы таму, калі левы ўрад у Варшаве думаў пра адпраўку падразьдзелу адмысловага прызначэньня “Гром” для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у Пэрсыдзкай затоцы. Аднак супраць цяперашняга ўдзелу палякаў у пасьляваенных мерапрыемствах інтэлігенцыя, якая яшчэ ламіла галаву адносна ўдзелу ў вайне, не пярэчыць. Для польскага войска гэта, пачынаючы з 1953 году, 30-ая замежная місія.
Хэльсынская камісія (Камісія ЗША па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (КБСЭ) выступіла з рэзкай крытыкай фактаў цэнзуры, перасьледу, катаваньняў і забойства журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі краінаў-удзельніц АБСЭ. У прэс-рэлізе, апублікаваным з нагоды Усясьветнага дня свабоды прэсы 3 траўня, КБСЭ прывяла прыклады такіх выпадкаў, што мелі месца ў Расеі, Беларусі, Украіне, Армэніі, Казахстане, Турцыі й Гішпаніі. Ніжэй прыводзіцца прэс-рэліз Хэльсынскай камісіі ЗША:
Новыя ўлады Іраку будуць супрацоўнічаць з усімі, за выключэньнем Францыі й Беларусі, якія, паводле ірацкага палітыка, дапамагалі рэжыму Хусэйна, у прыватнасьці, аказвалі яму ваенную падтрымку, -- заявіў адзін зь лідэраў ірацкай апазыцыі Аяд Аляві ў інтэрвію газэце «Время новостей».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” агучылі штогадовую справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2002 годзе ў 156 краінах сьвету й сьпіс 42 галоўных ворагаў прэсы. У гэты сьпіс зноў трапіў Аляксандар Лукашэнка. Акрамя Лукашэнкі ў гэты сьпіс увайшлі прэзыдэнты яшчэ 5 былых рэспублік СССР: Пуцін (Расея), Кучма (Украіна), Назарбаеў (Казахстан), Ніязаў (Туркмэністан), Карымаў (Узбэкістан), а таксама лідэры Зімбабвэ, Тога, Банглядэш, Саўдаўскай Аравіі, Ірану, Кубы, Ізраілю, кіраўнікі чачэнскае мафіі, гішпанскай ЭТА і ісьлямскіх груповак.
Аб пасьляваенным пераўладкаваньні Іраку зараз кажуць ва ўсім сьвеце. Свае пляны на гэты конт мае й Беларусь. Аднак ні для каго не сакрэт, што беларускія ўлады вельмі цесна сябравалі з урадам Садама Хусэйна і выказвалі яму ўсялякую падтрымку ў барацьбе супраць “амэрыканскай агрэсіі”. Наш урад і сёньня ўсімі сіламі стараецца не заўважаць зьменаў у Іраку і сьпяшаецца разрываць старыя сувязі й наладжваць новыя. Якія пэрспэктывы будучых узаемаадносінаў Беларусі і Іраку? На гэтае і іншыя пытаньні адказвае лідэр ірацкай дыяспары ў нашай краіне Дэльшат Абдула Ібрагім.
У канцы красавіка памерла Ларыса Піяшава – доктар эканамічных навук, прафэсар, прагрэсіўны й паважаны расейскі эканаміст. У 1999 годзе з Ларысай Піяшавай размаўляў міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Андрэй Саньнікаў. Размова галоўным чынам ішла пра лёс дэмакратыі ў Расеі. Сёньня, праз тры гады, стала зразумела, што словы гэтай жанчыны былі прароцкімі. ..
Разгортваньне на тэрыторыі Польшчы авіябазы ВПС ЗША “можна расцэньваць як стварэньне авіяцыйнай групоўкі, накіраванай супраць Расеі й Беларусі”, заявіў у панядзелак “Интерфаксу” высокапастаўлены прадстаўнік Галоўнага штабу ВПС Расеі.
Сёньня – чацьвёртая гадавіна з дня выкраданьня экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрала Юрыя Захаранкі. Генэрал быў выкрадзены непадалёк ад уласнага дому вечарам 7 траўня 1999 году. Сьведкі выкраданьня, якія былі знойдзеныя ня сьледчымі органамі, а грамадзкай камісіяй па пошуку зьніклага генэрала, сьцьвярджаюць, што Захаранка быў гвалтоўна зьвезены некалькімі мужчынамі. Некалькі гадоў таму Захаранка быў звольнены з сваёй пасады за тое, што не падзяляў пункт погляду прэзыдэнта й ягонага атачэньня. Захаранка карыстаўся павагаю ў асяродку сваіх калег, займаўся стварэньнем Зьвязу афіцэраў. Таму яго апазыцыйная дзейнасьць уяўляла асаблівую небясьпеку для ўладаў. У гадавіну зьнікненьня гэтага мужнага й годнага чалавека ў Менску а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы пройдзе акцыя «Ланцуг неабыякавых людзей».
От атипичной пневмонии в мире скончалось 478 человек, всего же в мире зарегистрировано 6727 случаев заболевания тяжким острым респираторным синдромом. В России с подозрением на это заболевание значатся 20 человек, в Беларуси пока ни одного.
«Русснефть», компания экс-президента «Славнефти» Михаила Гуцериева, приобрела 40% акций «Славнефтехима», белорусской «дочки» «Славнефти». Об этом сообщается в материалах «Русснефти». «Славнефтехим» занимается переработкой углеводородного сырья на мощностях двух белорусских заводов -- «Полимире» и «Азоте», а также поставками нефтепродуктов. Также вчера стало известно, что банк «Еврофинанс» предоставит «Варьеганнефти», добывающей структуре «Русснефти», кредит на сумму 350 млн рублей сроком на три месяца под 16%. Поручителем по кредиту выступает материнская компания.
Сумма долга по заработной плате на предприятиях и в организациях Могилевской области превышает 5,7 миллиарда рублей. Основные невыплаты приходятся на сельскохозяйственные предприятия - 2,8 миллиарда рублей.
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Берасьці, зьвярнуліся да кіраўніцтва вобласьці з просьбай цалкам вызваліць мэмарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасьць-герой” ад платы падаткаў.
Выканаўчая рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) лічыць, што цяперашняя эканамічная палітыка Беларусі не адпавядае плянам жорсткай фіксацыі беларускага рубля да расейскага рубля. Такая адна з высноваў, якая ўтрымліваецца ў інфармацыйным паведамленьні для грамадзкасьці, распаўсюджаным па выніках разгляду выканаўчай радай дырэктараў МВФ штогадовай справаздачы аб эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Дырэктары, у прыватнасьці, адзначылі, што макраэканамічная палітыка Беларусі павінна адпавядаць рэжыму абменнага курсу і што абменны курс мусіць быць дастаткова канкурэтназдольным на момант ягонай фіксацыі да расейскага рубля. У гэтай сувязі большасьць дырэктараў МВФ пагадзіліся з тым, што на дадзены час курс беларускага рубля завышаны, і заклікалі да зьніжэньня інфляцыі паскоранымі тэмпамі.
Камітэт па каштоўных паперах пры ўрадзе Беларусі завяршыў працэс акцыянаваньня дзяржаўнага прадпрыемства і зарэгістраваў ААТ “Белтрансгаз”. Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Маскве, статутны фонд “Белтрансгазу” зарэгістраваны ў аб’ёме 1,15 трлн. беларускіх рублёў. Ён падзелены на 229903606 простых імянных акцыяў наміналам 5 тыс. рублёў.
“Газпром” і ўрад Беларусі ў сярэдзіне траўня правядуць перамовы аб стварэньні сумеснага прадпрыемства на базе АТ “Белтрансгаз”. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара “Белтрансгазу” Станіслаў Гідрановіч у інтэрвію газэце “Коммерсант”.
23 красавіка Кіеўскім эколяга-культурніцкім цэнтрам і дружынаю аховы прыроды Ўкраінскай аграрнай акадэміі пры ўдзеле кіеўскага гаркаму камсамолу быў наладжаны пікет ля амбасады Беларусі ва Ўкраіне. Пікетоўцы патрабавалі спыніць у Белавескай пушчы драпежніцкую рубку ўнікальнага рэліктавага лесу й камэрцыйныя паляваньні. З гэтай нагоды яны далі інтэрвію журналістам, а таксама перадалі 3-му сакратару амбасады У.А.Ступяку адпаведнае пасьланьне да Аляксандра Лукашэнкі.
Вытворчасьць ВУП у краінах СНД у першым кварталі бягучага году павялічылася ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002 году ў сярэднем на 7 адсоткаў. Як паведамілі ў Статкамітэце СНД, ВУП Азэрбайджану вырас ў згаданы пэрыяд на 7,9 адсоткі, Армэніі - на 11,3%, Беларусі - на 5,6 %, Грузіі - на 4,4, Кіргізіі - на 5,2, Расеі - на 6,7 адсоткаў, Таджыкістану - на 12,1, Украіны - на 7%.
Кіраўнік Беларусі падпісаў дэкрэт, які адмяняе дадатковыя выплаты жыхарам, што пражываюць на забруджаных тэрыторыях. Калі за 17 гадоў не памерлі – значыць, прыцярпеліся да радыяцыі, дык навошта грошы дзяржаўныя траціць? Сёньна радыяктыўна забруджанымі застаюцца 20% сельскагаспадарчых палеткаў і чвэрць ляснога фонду Беларусі. 2800 населеных пунктаў знаходзяцца на тэрыторыях, забруджаных радыёактыўным цэзіям. Там жывуць паўтара мільёны беларусаў (а ўсё насельніцтва рэспублікі – 10 мільёнаў).
Жыхар адной зь вёсак Берасьцейскай вобласьці затрыманы беларускімі памежнікамі пры спробе незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы на камбайне. Затрыманы – грамадзянін Рэспублікі Беларусь -- спрабаваў нелегальна перагнаць і збыць машыну ва Ўкраіне, паведаміла крыніца, блізкая да памежных службаў Беларусі.