Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Завершанае акцыянаваньне ААТ «Белтрансгаз» 11:19, 07/05/2003
Камітэт па каштоўных паперах пры ўрадзе Беларусі завяршыў працэс акцыянаваньня дзяржаўнага прадпрыемства і зарэгістраваў ААТ “Белтрансгаз”. Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Маскве, статутны фонд “Белтрансгазу” зарэгістраваны ў аб’ёме 1,15 трлн. беларускіх рублёў. Ён падзелены на 229903606 простых імянных акцыяў наміналам 5 тыс. рублёў.
У распараджэньні ўраду Беларусі зараз знаходзіцца 100 адсоткаў акцыяў ААТ. Да 1 ліпеня 2003 году беларускія ўлады намерваюцца прадаць частку акцыяў “Белтрансгазу” і захаваць за сабой кантрольны пакет.
Пры гэтым патэнцыйны інвэстар мусіць забясьпечыць гарантаваны аб’ём паставак у краіну прыроднага газу і інвэстыцыі ў газатранспартную сыстэму Беларусі на ўзроўні 200 млн. даляраў ЗША цягам 1-2 гадоў.
Балянсавыя актывы “Белтрансгазу” на 1 студзеня 2003 году ацэненыя ў 1,698 трлн. рублёў, зь якіх прыкладна 1 трлн. складаюць асноўныя фонды прадпрыемства.
Балянсавы прыбытак "Белтрансгаза" за 2003 год склаў 103,9 млрд. рублёў.