Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МВФ заклікае Беларусь зьнізіць інфляцыю
11:21, 07/05/2003, Росбалт

Выканаўчая рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) лічыць, што цяперашняя эканамічная палітыка Беларусі не адпавядае плянам жорсткай фіксацыі беларускага рубля да расейскага рубля. Такая адна з высноваў, якая ўтрымліваецца ў інфармацыйным паведамленьні для грамадзкасьці, распаўсюджаным па выніках разгляду выканаўчай радай дырэктараў МВФ штогадовай справаздачы аб эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Дырэктары, у прыватнасьці, адзначылі, што макраэканамічная палітыка Беларусі павінна адпавядаць рэжыму абменнага курсу і што абменны курс мусіць быць дастаткова канкурэтназдольным на момант ягонай фіксацыі да расейскага рубля. У гэтай сувязі большасьць дырэктараў МВФ пагадзіліся з тым, што на дадзены час курс беларускага рубля завышаны, і заклікалі да зьніжэньня інфляцыі паскоранымі тэмпамі.

Кіраўніцтва МВФ настойліва рэкамэндуе зрабіць больш жорсткай грашова-крэдытную і падаткава-бюджэтную палітыку. У галіне падаткава-бюджэтнай палітыкі МВФ асабліва адзначае неабходнасьць рацыяналізацыі выдаткаў, прымаючы на ўвагу адносна вялікі памер сэктару дзяржаўнага кіраваньня. Кіраўніцтва МВФ парэкамэндавала скараціць субсідзіраваньне сельскай гаспадаркі, жыльлёвага будаўніцтва й будаўніцтва дарог, скараціць бюджэтныя суды і неадкладна ліквідаваць фінансаваньне дэфіцыту бюджэту ўраду Нацыянальным банкам. Выканаўчая рада дырэктараў таксама заклікала беларускія ўлады павысіць бюджэтную празрыстасьць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: