Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Брэсцкую крэпасьць «абклалі» падаткамі 15:35, 07/05/2003
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Берасьці, зьвярнуліся да кіраўніцтва вобласьці з просьбай цалкам вызваліць мэмарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасьць-герой” ад платы падаткаў.
Мэмарыяльны комплекс здае ў арэнду 2,5 тысячаў квадратных мэтраў сваіх плошчаў, што складае ўсяго 0,3% ад агульнай плошчы мэмарыялу. У 2003 годзе комплекс абавязаны сплаціць 70 767 983 рублёў зямельнага падатку за ўсю плошчу, якая складае 69,9 гектары. “Выручка ад арэнднай платы не пакрывае зямельны падатак, акрамя таго, крэпасьць абавязаная сплаціць іншыя падаткі: НДВ, на нерухомасьць, а таксама 50% ад сумы арэнднай платы ў бюджэт. Амаральна і цынічна прымяняць такое падаткаабкладаньне да ўсясьсьветна вядомага помніка...”, лічаць вэтэраны. На іх думку, крэпасьць павінна быць навечна вызваленай ад сплаты падаткаў.
Як стала вядома БелаПАН, Берасьцейскі гарадзкі Савет дэпутатаў ужо прыняў рашэньне аб трохразовым зьмяншэньні стаўкі зямельнага падатка да мэмарыяльнага комплексу на 2003 год. Аднак рашэньне аб поўнай адмене падаткаў не ў кампэтэнцыі мясцовых органаў улады ці Саветаў дэпутатаў: такое рашэньне можа быць прынятым толькі кіраўніцтвам Беларусі.