Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка -- нязьменны вораг прэсы 11:05, 07/05/2003
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” агучылі штогадовую справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2002 годзе ў 156 краінах сьвету й сьпіс 42 галоўных ворагаў прэсы. У гэты сьпіс зноў трапіў Аляксандар Лукашэнка. Акрамя Лукашэнкі ў гэты сьпіс увайшлі прэзыдэнты яшчэ 5 былых рэспублік СССР: Пуцін (Расея), Кучма (Украіна), Назарбаеў (Казахстан), Ніязаў (Туркмэністан), Карымаў (Узбэкістан), а таксама лідэры Зімбабвэ, Тога, Банглядэш, Саўдаўскай Аравіі, Ірану, Кубы, Ізраілю, кіраўнікі чачэнскае мафіі, гішпанскай ЭТА і ісьлямскіх груповак.