Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выданьне незалежнай «Новой газеты Сморгони» прыпыненае 15:51, 07/05/2003, Сяргей Астраўцоў, Радыё Свабода
Замест яе выйшаў смаргонскі спэцвыпуск сталічнай газэты “Час+ТВ”. Газэта “Час+ТВ” зарэгістраваная Фондам разьвіцьця рэгіянальнай прэсы. Заснавальнік “Новой газеты Сморгони” Рамуальд Улан ад пачатку ўдзельнічае ў рабоце Фонду. Смаргонскі спэцвыпуск “Час+ТВ” зьявіўся ў суботу ў канцы дня. Цяпер яго распаўсюджваюць, наклад — 5050 асобнікаў. Паводле Рамуальда Ўлана, падпісчыкі зьдзіўленыя, што замест “Новой газеты Сморгони” ім прапанавалі зусім іншае выданьне. Адрозьненьні істотныя. “Час+ТВ” — чыста рэклямная газэта, у ёй толькі абвесткі, рэкляма, тэлепраграма. Навінаў няма.
Дзесяць дзён таму смаргонскі суд аштрафаваў выдаўца “Новой газеты Сморгони” Мікалая Сьліжа. Ён нібыта парушыў умовы прадпрымальніцкай дзейнасьці і выдаваў газэту без адпаведнай ліцэнзіі. Праз гэта ейны выпуск прыпынілі.
Судовае рашэньне выдавец абскардзіў і чакае адказу. Рамуальд Улан спадзяваўся, што хутка ўдасца знайсьці новага выдаўца. Але, паводле яго, усе, да каго ён зьвяртаўся, адмовіліся.
Сёньня рыхтуецца яшчэ адзін нумар газэты “Час+ТВ” — адмыслова для Смаргоні. Плянуецца, што ён выйдзе восьмага траўня.