Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Разгляд Акту аб дэмакратыі ў Беларусі паскараецца
10:38, 08/05/2003, Helsinki Commission News, пераклад: прэс-цэнтар Хартыі’97

Камітэт па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 7 траўня ўключыў асноўныя элемэнты Акту аб дэмакратыі ў Беларусі-2003 у Акт аб міжнародных зносінах. Аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі зьяўляецца сустаршыня Хэльсынскай Камісіі ЗША, рэспубліканец Крыстафэр Сьміт, які вітаў такое рашэньне ў якасьці чарговага кроку насустрач умацаваньню дэмакратычнага руху ў Беларусі. «Я рады, што Камітэт прызнаў важнасьць двухпартыйнай ініцыятывы і вострую неабходнасьць у падтрымцы Злучанымі Штатамі змагароў за дэмакратыю й правы чалавека ў Беларусі, якія дзейнічаюць, нягледзячы на пэрсанальную рызыку й вялікі ціск ад антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі», -- заявіў Сьміт.

 ПАЛIТЫКА 

Тры грузавікі грошай Садама Хусэйна
14:55, 08/05/2003, Уільям Сэфайр, The New York Times

Садам Хусэйн на наступную ноч пасьля таго, як прэыдэнт Буш-малодшы даў яму 48 гадзінаў на капітуляцыю, адправіў свайго сына Кусая ў сховішча Цэнтральнага банку Іраку, каб узяць там сьціплую суму для ад’езду сям’і. Для таго, каб зьвесьці амаль мільярд наяўнымі – усё гэта ў зялёных 100-даляравых банкнотах ЗША – плюс яшчэ 100 млн. эўра, - спатрэбіліся тры аўтацягачы з прычэпамі. Вось так шайка “Садам і сыны” ўчыніла самы грандыёзны крадзеж у гісторыі банку.

Паніка ў Туркмэністане
14:48, 08/05/2003, «Neue Zuercher Zeitung», (Швайцарыя)

Туркмэнскі рэжым прэыдэнта Ніязава ўстанавіў для ўсіх грамадзянаў, якія маюць адначасова расейскае й туркмэнскае грамадзянства, двухмесячны тэрмін, каб тыя вырашылі грамадзянамі якой краіны яны жадаюць заставацца. Пры гэтым улады спасылаюцца на агаворку з падпісанага з Масквой пагадненьня аб буйных пастаўках прыроднага газу. Пад пагрозаю апынулася выжываньне 100 000 грамадзянаў.

Школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ
12:55, 08/05/2003

За апошнія тры тыдні колькасьць сябраў Баранавіцкай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ) вырасла больш чым у сем разоў. Як паведаміла БелаПАН старшыня рэгіянальнай арганізацыі БРСМ Алена Клішэўская, “гэта -- вынік агітацыйнай працы, якая праводзілася інфармацыйнымі групамі БРМ у школах”. Аднак вучні і іх бацькі сьцьвярджаюць адваротнае.

За што гонар?
12:54, 08/05/2003

У органы прадстаўнічай і выканаўчай уладаў гораду паступілі дакумэнты з хадайніцтвам аб уганараваньні кіраўніка ФПБ Леаніда Козіка званьнем ганаровага грамадзяніна гораду Барысава. Як паведаміў БелаПАН сябра Рады Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Мікалай Пахабаеў, зь ініцыятываю выступіў калектыў заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня. Рабочыя вядомага прадпрыемства такім чынам вырашылі аддзячыць знакамітага земляка за ягоны ўнёсак у добраўпарадкаваньне роднага гораду напярэдадні 900-годзьдзя Барысава. Тады Л.Козік займаў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Новы Закон аб СМІ ў Беларусі будзе «ўтрымліваць элемэнты дзяржаўнай ідэалёгіі»
11:56, 08/05/2003

Галоўны ідэоляг Беларусі, намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алег Праляскоўскі заявіў падчас выставы “СМІ ў Беларусі”, якая адкрылася ў Менску, што новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі” будзе ўтрымліваць элемэнты дзяржаўнай ідэалёгіі.

Лукашэнку пагражаюць бэльгійскім судом
11:12, 08/05/2003

Беларускія праваабаронцы зьбіраюцца накіраваць справы аб зьніклых бяз вестак палітыках і журналістах у замежныя суды. Для выпрацоўкі адпаведнай працэдуры будзе створаная грамадзкая камісія.

Буйныя ваенныя навучаньні будуць праходзіць у Беларусі штогод
11:11, 08/05/2003, ОНТ

Беларусь штогод будзе праводзіць буйныя ваенныя навучаньні з удзелам усіх сілавых ведамстваў. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня Ваеннай акадэміі Беларусі. Падставаю для наведваньня кіраўніка дзяржавы стаў 50-гадовы юбілей гэтай навучальнай установы, выпускнікі якой праходзяць службу ня толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Ваенная акадэмія, паводле А.Лукашэнкі – гэта ня толькі адукацыйны, але навуковы цэнтар. У сьценах ВНУ Лукашэнке паказалі найновыя распрацоўкі ваенных навукоўцаў. У іх ліку ўнікальныя радыёпаглынальныя матэрыялы для маскіраваньня баявой тэхнікі й аўтыматызаваныя сыстэмы кіраваньня войскамі. На адным з стэндаў кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі фрагмэнты амэрыканскіх крылатых ракетаў і нават смалёта-невідзімкі Ф-117, зьбітых у Югаславіі.

Ірак дакажа пастаўкі Беларусі ўзбраеньня для Садама Хусэйна
10:51, 08/05/2003

Кіраўнік ірацкага руху “Нацыянальная згода” Аяд Аляві ў інтэрвію маскоўскай газэце “Время новостей” учора заявіў, што будучы ўрад Іраку намерваецца супрацоўнічаць з усімі краінамі, за выключэньнем Беларусі й Францыі. Гэтыя краіны ён абвінаваціў у ваеннай дапамозе рэжыму Садама Хусэйна. “Шмат зьвестак ў нас ёсьць па Беларусі, і будзе лепей, калі беларусы самі пададуць зьвесткі пра тое, што яны пастаўлялі ў Ірак. Дакумэнты на гэты конт у нас ёсьць, мы ў кожным выпадку падымем гэтае пытаньне ў Радзе бясьпекі ААН і запатрабуем пакараньня тых беларускіх чыноўнікаў, якія садзейнічалі парушэньню санкцыяў”, -- заявіў Аяд Аляві. Радыё Свабода зьвярнулася за камэнтаром заяваў Аяда Аляві да дырэктара ірацкай службы радыё “Свабода”, былога амбасадара ЗША ў Багдадзе Дэвіда Ньютана.

Асуджаны пракурор, які расьсьледаваў забойства Георгія Гангадзэ
10:49, 08/05/2003, Kmnews.ru

За злоўжываньне службовым становічшам і падлог пры расьсьследаваньні забойства журналіста Георгія Гангадзэ асуджаны пракурор Тарашанскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Было высьветлена, што дапушчаныя Сяргеем Абозавым парушэньні прывялі да зацягваньня расьсьледаваньня.

Завершанае расьследаваньне прычынаў гібелі Міхаіла Каламійца
10:48, 08/05/2003, ОНТ

На Ўкраіне завершанае незалежнае расьсьледаваньне прычынаў гібелі дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіла Каламійца, цела якога ў канцы мінулага году было знойдзена ў Беларусі.

Як Польшча аб’ядноўвае Эўропу
10:46, 08/05/2003, Frankfurter Allgemeine Zeitung

Амэрыканскую палітыку часам, сапраўды, нельга абвінавачваць у тым, што яна непрадказальная. Як Вашынгтон прамалінейна імкнецца да нанясеньня ваеннага ўдара па Іраку, не пакідаючы ні ў каго сумневаў у тым, што хтосьці можа яго спыніць, так зараз ён праводзіць сваю паваенную палітыку. Хто адмаўляўся ўдзельнічаць у вайне, той будзе пакараны, ці на яго проста ня будуць зьвяртаць увагі. Хто ўдзельнічаў, таго чакае ўзнагарода. І ўсё ж такі для многіх было вялікай нечаканасьцю - хто атрымаў разам з хаўрусьнікамі Вялікабрытаніяй і Амэрыкай права кіраваць у адным з сэктараў у Іраку: Польшча. Эканамічна слабай, якая атрымоўвала наганяі ў іх шматпакутнай гісторыі, так часта адводзілася роля цацкі ці хлопчыка для біцьця, нечакана дазволілі заняць заўважнае месца ў сусьветнай палітыцы. Тое, што Джордж Буш прадэманструе ўдзячнасьць менавіта такім чынам, наўрадці хто чакаў.

Белтэлерадыёкампанія стала цэнтральнай дзяржустановаю
10:46, 08/05/2003, АФН

Аляксандар Лукашэнка выдаў Указ №174 “Аб некаторых пытаньнях Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь”. Згодна ўказу Белтэлерадыёкампанія зьяўляецца цэнтральнай дзяржаўнай установаю, якая выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўчымі актамі, у тым ліку яе статутам, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіраваньня, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Амэрыканская рэзалюцыя па зьняцьці санкцыяў з Іраку амаль гатовая
10:42, 08/05/2003, Lenta.Ru

У сераду пасьля сустрэчы з гішпанскім прэм’ер-міністрам Аснарам прэзыдэнт ЗША Буш заклікаў ААН зьняць санкцыі з Іраку, перадае BBC News. “Рэжыму, супарць якога былі накіраваныя санкцыі, у Іраку больш няма”, -- удакладніў амэрыканскі прэзыдэнт. Рэзалюцыя аб накладзе санкцыяў дзейнічае з 1990 году, з часу уварваньня Іраку ў Кувэйт.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Эгаізм і эгаісты
15:11, 08/05/2003, Канстанцін Скуратовіч, Белорусский рынок


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Сем’і беларускіх дыпляматаў бягуць ад атыпічнай пнеўманіі
15:09, 08/05/2003

МЗ Беларусі адазваў з краінаў Азіяцкага рэгіёну сябраў сем’яў і дзяцей дыпляматаў з-за эпідэміі атыпічнай пнеўманіі. Пра гэта, як паведамляе РІА “Новости”, у чацьвер на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Сяргей Скварцоў.

У Беларусі самыя высокія інфляцыя й рост коштаў
15:07, 08/05/2003

Сярод краінаў СНД самы высокі ўзровень інфляцыі на спажывецкім рынку ў першым кварталі 2003 году зафіксаваны ў Беларусі, дзе кошты вырасьлі на 8,1%, паведаміў міждзяржаўны статкамітэт СНД у сераду. На другім месцы пасьля Беларусі стаіць Таджыкістан, на трэцім – Расея. Далей ідуць Малдова (індэкс спажывецкіх коштаў за 3 месяцы вырас на 4.6%), Украіна (3.7%), Армэнія (2.1%), Кыргызстан (2%), Казахстан (1.7%), Грузія (1.6%) і Азэрбайджан (0.5%). Дэфляцыя не зафіксаваная ні ў адой з краінаў СНД. Дадзеных па Туркмэністану і Узбэкістану няма.

Пацяплела
12:02, 08/05/2003, Белорусский рынок

Запазычанасьць беларускіх спажыўцоў за прыродны газ з пачатку сёлетняга году скарацілася на 25,2 млрд. BYR, а за электрычную і цеплавую энэргію, якая адпускаецца ад крыніцаў канцэрну “Белэнэрга”, — на 11,2 млрд. BYR.

Лён -- ужо не сымбаль Беларусі
12:00, 08/05/2003, Белорусский рынок

Ільноводзтва – адзіная айчынная галіна расьлінаводзтва, якая вырабляе сыравіну для лёккай прамысловасьці і фармуе беларускі экспарт. Але з 54 ільнозаводаў краіны летась з стратамі спрацавалі 49. Урад спрабуе ўратаваць галіну ад краху.

Тэатральныя квіткі зноў будуць прадавацца ў падземных пераходах
11:57, 08/05/2003

У падземных пераходах Менску зноў зьявяцца распаўсюднікі тэатральных квіткоў. Як паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры, дамоўленасьць аб гэтым дасягнутая зь Менгарвыканкамам.

Пра што скардзяцца ўлады
10:58, 08/05/2003, Яраслаў Раманчук, ucpb.info

Вера ў добрага цара ў беларускім народзе такая ж моцная, як і вера ў халяву. Краіна 7,5 мільёнаў ільготнікаў ніяк ня можа зразумець, што раскідваючы даброты на ўсіх бедных і маламаёмасных, сябе не дапаможаш. Многія ў Беларусі да гэтага часу не разумеюць, што вышэйшая ўлада ў краіне не для таго, каб рамантаваць трубы й правяраць будаўнічыя каштарысы. У 2002 годзе да прэзыдэнта РБ і ў Адміністрацыю паступіла 24990 зваротаў. А асабісты прыём да А.Лукашэнкі запісаліся 2364 чалавек. Паводле інфармацыі У.Латыпава “320 чалавек былі прынятыя кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама Дзяржаўным Сакратарыятам Рады Бясьпекі, Кіраваньня справамі прэзыдэнта й Камітэту дзяржкантролю. Колькі чалавек было прынята асабіста кіраўніком дзяржавы, у дакладзе кіраўніка ягонай Адміністрацыі не гаворыцца.

Склады заваленыя таварамі
10:56, 08/05/2003

Запасы гатовай прадукцыі ў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на 1 красавіка 2003 году склалі 1336 млрд. бел.руб. у дзейных коштах ці 73% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці, паведамілі “Интерфаксу” ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Сытуацыю з выплатай заробку не «пераламілі»
10:55, 08/05/2003

Сярэдння заробная плата ў Менску на сёньня ў пераразьліку складае 154 даляры ЗША. За апошні месяц яна “падрасла” на 4,5 даляраў. Гэтыя дадзеныя 7 траўня на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі калегам паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ярохаў. Аднак, канстатаваў ён, пакуль не ўдалося “пераламіць” сытуацыю з выплатай заробнай платы. У Менску налічваецца каля дзесяці прадпрыемстваў-даўжнікоў, якія стала затрымліваюць выплату заробнай платы сваім работнікам.

Творчасьць Васіля Быкава ў інтэрнэце
10:55, 08/05/2003

Творы народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава зараз можна прачытаць ў інтэрнэце. Сайт Васіля Быкава – www.bykau.by.ru. На сайце можна пазнаёміцца з творамі вялікага беларускага клясыка, публікацыямі й інтэрвію, якія Васіль Быкаў даваў цягам апошніх гадоў беларускім і замежным выданьням. Ёсьць тры вэрсіі сайта – беларуская, расейская і ангельская.

Грошы на «школу»: каму і колькі
10:54, 08/05/2003, Алена Карніенка, «Вечерний Минск»

Тэлефонная слухаўка, падавалася, вось-вось задыміцца ад абурэння маёй суразмоўцы: “Скажыце, колькі разоў на год можна патрабаваць грошы з бацькоў на патрэбы школы? У нашай клясе зь верасьня зьбіралі ўжо тройчы. Але ніхто так і ня даў справаздачы, куды і на якія мэты яны пайшлі. Толькі неякія абстрактныя абяцаньні аб паляпшэньні ўмоваў навучаньня. І вось -- новыя паборы. Зараз, кажуць, на рамонт. І гэта нягледзячы на тое, што рамонт клясы бацькі робяць штогод і сваімі матэрыяламі. Выдаткі немалыя, да таго ж у мяне двое дзяцей у розных школах. Няхай бы лепей увялі платнае навучаньне – і справе канец”. Рашучы тон зьмяніўся на прасіцельны, як толькі я пачала высьвятляць, дзе, у якой школе такое адбываецца: “Я вам скажу, але вы толькі не публікуйце яе нумар”.

Трафік TUT.By пераўзышоў адзін тэрабайт
10:53, 08/05/2003

За апошнія 30 дзён TUT.By узяў плянку ў адзін тэрабайт (1`099`511`627`776 байт) сыходзячага трафіка. Гэтая лічба зьяўляецца самым высокім паказчыкам для Белнэту.

Прывілей дзяржавы
10:41, 08/05/2003, Neftegaz.ru, фота IREX/Promedia

Сёньня 74% акцыяў беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы, а на астатнія накладзены мараторый. Пра гэта паведаміў страшыня Камітэту па каштоўных паперах пры Савеце міністраў Беларусі Валянцін Шухно. Другасны рынак каштоўных папераў, паводле ягоных словаў, знаходзіцца ў замарожаным стане.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: