Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ
12:55, 08/05/2003

За апошнія тры тыдні колькасьць сябраў Баранавіцкай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ) вырасла больш чым у сем разоў. Як паведаміла БелаПАН старшыня рэгіянальнай арганізацыі БРСМ Алена Клішэўская, “гэта -- вынік агітацыйнай працы, якая праводзілася інфармацыйнымі групамі БРМ у школах”. Аднак вучні і іх бацькі сьцьвярджаюць адваротнае.

“У нашай школе ідзе моцная агітацыя за ўступленьне ў БРСМ. Я не хачу станавіцца сябрам гэтай арганізацыі, але настаўнікі адкрыта кажуць, што тым, хто не ўступіць у БРСМ, будзе складаней здаваць экзамены, -- паведаміў выпускнік адной зь мясцовых школаў Зьміцер, які не пажадаў назваць сваё прозьвішча. -- Многія хлопцы й дзяўчаты баяцца нізкіх балаў і вымушаныя станавіцца сябрамі арганізацыі насуперак сваёй волі”.

Бацькі, у сваю чаргу, занепакоеныя тым, што іх дзецям ніхто нават не тлумачыць, якія мэты й задачы ставіць гэтая арганізацыя. “Напэўна, у БРСМ ёсьць нямала добрага, -- дапускае Віктар Іванаў, бацька аднаго з баранавіцкіх школьнікаў, -- і я, хутчэй за ўсё, ня быў бы супраць уступленьня дзіцёнка ў гэтую арганізацыю, калі б яе лідэры сумленна патлумачылі, што БРСМ фінансуецца з прэзыдэнцкага фонду і таму будзе падпарадкоўвацца непасрэдна кіраўніку дзяржавы. Прадстаўнікі “Маладога Фронту” ці “Зубра”, напрыклад, распавядаюць пра сваю палітычную скіраванасьць. А ў дадзеным выпадку атрымоўваецца, што нашых дзяцей пазбавілі права выбару і падманным шляхам навязалі сяброўства ў зьвязе моладзі. Ці інфармацыя аб сяброўстве ў гэтай арганізацыі, як калісьці інфармацыя аб сяброўстве ў камсамоле, будзе заносіцца ў асабістыя справы?”

Многія дырэктары школаў, у якіх зараз ідзе ўзмоцненая агітацыя за ўступленьне ў РСМ, глядзяць на тое, што адбываецца, спакойна. Так, напрыклад, дырэктар гімназіі №3 Уладзімер Разумовіч лічыць, што калі альтэрнатывы гэтай арганізацыі няма, то “няхай будзе хоць БРСМ”.

А дырэктар школы №14 Мікалай Руды настроены скептычна: "Усё, што ствараецца гвалтоўным шляхам, доўга не пражыве".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: