Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку пагражаюць бэльгійскім судом
11:12, 08/05/2003

Беларускія праваабаронцы зьбіраюцца накіраваць справы аб зьніклых бяз вестак палітыках і журналістах у замежныя суды. Для выпрацоўкі адпаведнай працэдуры будзе створаная грамадзкая камісія.

Выступаючы ў сераду на прэс-канфэрэнцыі, кіраўнік Гэльсынскага камітэту Беларусі Гары Паганяйла заявіў, што заканадаўства некаторых краінаў, напрыклад Бэльгіі, дазваляе замежным грамадзянам распачынаць справы супраць іншых грамадзянаў ці афіцыйных асобаў іх краіны, калі яе ўлады не даюць ход такім справам.

Паганяйла заявіў, што Беларусь падыходзіць пад гэтае вызначэньне, бо “існуюць падозраньні аб датычнасьці афіцыйных асобаў да зьнікненьня палітыкаў, аднак праваахоўчыя органы адмаўляюцца ад правядзеньня сапраўднага расьсьледаваньня”.

На думку Паганяйлы, абставіны зьнікненьняў дазваляюць заключыць, што “ў Беларусі адбываюцца несанкцыянаваныя судом пакараньні, што кваліфікуецца як злачынства супраць чалавечнасьці”.

Калі такая справа будзе адкрытая за межамі Беларусі, то па ёй могуць адбывацца арышты фігурантаў у выпадку іх выезду за мяжу, патлумачыў Паганяйла.

У сераду беларускія праваабаронцы адзначалі чацьвёртую гадавіну зь дня зьнікненьня апазыцыйнага палітыка, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Захаранка быў міністрам унутраных справаў Беларусі з 1994 па 1996 год. Ён зьнік 7 траўня 1999 году, а за год да гэтага ён стаў сябрам Нацыянальнага выканаўчага камітэту, арганізаванага апазыцыяй.

З нагоды гадавіны апазыцыянэры правялі акцыю пад назваю "Ланцуг неабыякавых людзей". З здымкамі зьніклых палітыкаў Захаранкі й Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і апэратара расейскага каналу ОРТ Зьмітра Завадзкага і плякатам з надпісам “За ўсё прыдзецца адказваць” удзельнікі акцыі сталі ланцугом насупраць прэыдэнцкай рэзыдэнцыі на праспэкце Скарыны.

Амбасадар ЗША Майкл Козак наведаў гэтае мерапрыемства і размаўляў з удзельнікамі акцыі.

Нядаўна беларускія ўлады спынілі расьсьледаваньне зьнікненьня Ганчара й Красоўскага. Раней была прыпыненая справа па зьнікненьні Захаранкі.

Тым часам адвакат Алег Волчак, які абараняе інтарэсы сям’і Захаранкі, заявіў, што “зь ім выйшлі на сувязь людзі, якія жадаюць даць інфармацыю аб зьнікненьні былога міністра”. Ён сказаў, што гэтыя людзі былі зьвязаныя з афіцыйным расьсьледаваньнем справы аб зьнікненьні Захаранкі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні расейскай службы ВВС.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: