Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць беларускіх спажыўцоў за прыродны газ з пачатку сёлетняга году скарацілася на 25,2 млрд. BYR, а за электрычную і цеплавую энэргію, якая адпускаецца ад крыніцаў канцэрну “Белэнэрга”, — на 11,2 млрд. BYR.
Як адзначылі ў Міністэрстве эканомікі, у I кварталі ўзровень аплаты прыроднага газу спажыўцамі краіны склаў 106% (пры ўзроўні аплаты ў I кварталі 2002 г. — 86,1% і ў агуле за 2002 г. — 103,2%), за электрычную й цеплавую энэргію, якая адпускаецца ад крыніцаў канцэрну “Белэнэрга”, — 102,2% (адпаведна 86 і 97,8%).
Тым не менш цалкам аплаціць пастаўкі прыроднага газу не змаглі спажыўцы Менсельгасхарчу (99,5%), канцэрнаў “Беллегпрам” (94,6%) і “Белместпрам” (86,3%), а пастаўкі электрычнай і цеплавой энэргіі – спажыўцы Мінсувязі (89,4%), Мінсельгасхарчу (93%), Мінтрансу (97,7%), канцэрнаў “Белбіяфарм” (95,6%) і “Белместпрам” (92,5%), Белкаапсаюзу (97,7%).
Павялічылася за гэты час і ўдзельная вага грашовай формы разьлікаў: за прыродны газ — да 73,6% (у I кварталі 2002 г. — 28%, за 2002 г. — 41%), а за электраэнэргію — да 70,7% (адпаведна 35 і 45,6%).