Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амэрыканская рэзалюцыя па зьняцьці санкцыяў з Іраку амаль гатовая 10:42, 08/05/2003, Lenta.Ru
У сераду пасьля сустрэчы з гішпанскім прэм’ер-міністрам Аснарам прэзыдэнт ЗША Буш заклікаў ААН зьняць санкцыі з Іраку, перадае BBC News. “Рэжыму, супарць якога былі накіраваныя санкцыі, у Іраку больш няма”, -- удакладніў амэрыканскі прэзыдэнт. Рэзалюцыя аб накладзе санкцыяў дзейнічае з 1990 году, з часу уварваньня Іраку ў Кувэйт.
Таксама ў сераду дзяржсакратар ЗША Паўэл паведаміў, што на гэтым тыдні на разгляд Рады бясьпекі будзе прапанаваны чарнавік новай рэзалюцыі па Іраку. Як патлумачыў Паўэл, маючы на ўвазе разыходжаньні ў Радзе напярэдадні ірацкай вайны, у тэксьце ня будзе сьлядоў “старых спрэчак”.
Пасьля размовы з генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам Паўэл паведаміў, што ў новай рэзалюцыі мяркуецца адвесьці пэўную ролю Расеі, Францыі, Нямеччыне й Кітаю. “Што было, то было”, -- дадаў дзяржсакратар ЗША.
Падрабязнасьці фамулёвак рэзалюцыі пакуль не раскрываюцца, аднак Паўэл распавёў, што яна будуецца на “істотнай ролі” ААН у паваенным уладкаваньні Іраку.