Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Завершанае расьследаваньне прычынаў гібелі Міхаіла Каламійца 10:48, 08/05/2003, ОНТ
На Ўкраіне завершанае незалежнае расьсьледаваньне прычынаў гібелі дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіла Каламійца, цела якога ў канцы мінулага году было знойдзена ў Беларусі.
Нагадаем, што вядомы на Ўкраіне журналіст М.Каламіец быў знойдзены павешаным у лесапаркавай зоне 2002 году пад Маладэчна.
Пры гэтым сваякі й блізкія сябры журналіста перш адмаўлялі магчымасьць яго самагубства. Аднак, праваахоўчыя органы Ўкраіны сумесна зь беларускімі калегамі спыніліся менавіта на гэтай вэрсіі.
У дадзенай сытуацыі калегі загінулага правялі ў Кіеве сваё незалежнае журналісцкае расьсьледаваньне. Паводле яго вынікаў яны прыйшлі да высновы, што М.Каламійца “вымусілі пайсьці на такі крок”. Называецца і імя асноўнага віноўнага -- цяперашняга міністра эканомікі Ўкраіны. Высокапастаўлены чыноўнік, паводле матэрыялаў журналісцкага расьследаваньня, нібыта плянаваў стаць уладальнікам інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны”.
Пры гэтым вынікі неафіцыйнага расьсьледаваньня разышліся з меркаваньнем кіеўскай пракуратуры, супрацоўнікі якой не пацьвердзілі “бізнэс-вэрсіі” гібелі М.Каламійца. Згодна афіцыйных дадзеных, да самагубства 44-гадовага журналіста-бізнэсоўца прывялі непрыемнасьці ў асабістым жыцьці.