Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лён -- ужо не сымбаль Беларусі
12:00, 08/05/2003, Белорусский рынок

Ільноводзтва – адзіная айчынная галіна расьлінаводзтва, якая вырабляе сыравіну для лёккай прамысловасьці і фармуе беларускі экспарт. Але з 54 ільнозаводаў краіны летась з стратамі спрацавалі 49. Урад спрабуе ўратаваць галіну ад краху.

Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі, страты па ільнаводчай галіне па выніках леташнега году склалі 9,7 млрд. BYR, рэнтабельнасьць спала да мінус 28,1%. Для параўнаньня: у 1995 г. рэнтабельнасьць вытворчасьці ільновалакна складала 24,8%, ільнотрэстаў — 11,7%.

Пасяўныя плошчы ільна ў Беларусі скараціліся з 149,2 тыс. га у 1990 годзе да 68,9 тыс. га ў 2002 годзе. Паводле апошніх дадзеных, магутнасьці па перапрацоўцы ільносыравіны загружаныя на 56,9%, перапрацоўка ільна на большасьць ільнозаводаў нерэнтабельная.

Спрабуючы ўратаваць ільняную галіну, урад прыняў некалькі мераў. У адпаведнасьці з Указам прэзыдэнта ад 14 красавіка 2003 году “Аб некаторых мерах па фінансаваньні ў 2003 годзе арганізацыяў аграпрамысловага комплексу”, на фінансаваньне галіны сёлета выдзелена 20.840 млн. рублёў.

Плянуецца, што сёлета вырошчваньнем ільну будуць займацца 746 гаспадарак, пад ягоныя плошчы выдзелена 68 тыс. га. Вырошчваньнем ільну будуць займацца механізаваныя атрады, якія створаныя пры ільнозаводах і якія арэндуюць зямлю гаспадарак. Паводле інфармацыі Мінэканомікі, летась мехатрады апрацоўвалі лён на плошчы 13 тыс. га (у 3 разы болей, чым у 2001 г.).

Урад разьлічвае, што комплекс мераў, якія зараз прымаюцца, дазволіць забясьпечыць патрэбу краіны ў ільняным валакне, якая ацэньваецца ў 60-67 тыс. т. Прычым айчыннымі прадпрыемствамі лёккай прамысловасьці будзе запатрабавана 20 тыс. т, астатняе ільновалакно будзе пастаўленае на экспарт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: