Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы Закон аб СМІ ў Беларусі будзе «ўтрымліваць элемэнты дзяржаўнай ідэалёгіі»
11:56, 08/05/2003

Галоўны ідэоляг Беларусі, намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алег Праляскоўскі заявіў падчас выставы “СМІ ў Беларусі”, якая адкрылася ў Менску, што новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі” будзе ўтрымліваць элемэнты дзяржаўнай ідэалёгіі.

Выстава “СМІ ў Беларусі” сустракала наведнікаў расейскамоўнай шыльдай. Усё афармленьне, праграма, цырымонія адкрыцьця былі выкананыя па-расейску. Пасьля адкрыцьця пачаўся дзень Першага нацыянальнага тэлеканалу. Вядучыя БТ таксама выступалі на сцэне толькі па-расейску. А побач стаялі кардонныя муляжы тых самых “твараў БТ”, што былі на сцэне. З прычыны шматлюднасьці й цісканіны гэтыя муляжы амаль паваліліся на падлогу.

Расейскі міністр інфармацыі Міхаіл Лесін атрымаў запрашэньне на выставу “СМІ ў Беларусі”, але не прыехаў. Чакалася, што ён прывязе прапановы наконт аплаты рэтрансьляцыі для беларускіх гледачоў расейскіх тэлеканалаў.

Найбольшую папулярнасьць на выставе мелі стэнды “Российской газеты”, дзе раздавалі фірмовыя плястыкавыя пакеты ды асадкі, і беларускай газэты “Звязда”, дзе налівалі самагонку і прапаноўвалі цыбулю, сала й бульбу.

На выставе прысутнічаў і новы галоўны ідэоляг Беларусі — намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алег Праляскоўскі, які адказаў на пытаньне карэспандэнта Радые Свабода Юры Свірко пра лёс праекту новага Закону аб друку, што цяпер знаходзіцца ў адміністрацыі.

-- Ён рыхтуецца. Закон аб друку будзе адпавядаць міжнародным стандартам. Ён сапраўды рыхтуецца ў адміністрацыі… Не рыхтуецца ў адміністрацыі прэзыдэнта, а адміністрацыя прэзыдэнта ўносіць свае прапановы й папраўкі, на што яна мае законнае права. А прымацца ён будзе абсалютна адпаведна з нашай Канстытуцыяй — парлямэнтам. І я думаю, што ў вельмі хуткім часе ён убачыць сьвет, -- заявіў Праляскоўскі.

На пытанне, ці будуць у новым законе нейкія элемэнты дзяржаўнай ідэалёгіі, чыноўнік адказаў:

-- Дзяржаўная ідэалёгія закладваецца ў любы закон, у любы нарматыўны акт. Таму, безумоўна, будуць некаторыя элемэнты. Я лічу, што гэта нармальна, гэта цывілізавана — што дзяржаўная ідэалёгія будзе прадстаўленая ў законе аб сродках масавай інфармацыі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: