Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі самыя высокія інфляцыя й рост коштаў 15:07, 08/05/2003
Сярод краінаў СНД самы высокі ўзровень інфляцыі на спажывецкім рынку ў першым кварталі 2003 году зафіксаваны ў Беларусі, дзе кошты вырасьлі на 8,1%, паведаміў міждзяржаўны статкамітэт СНД у сераду. На другім месцы пасьля Беларусі стаіць Таджыкістан, на трэцім – Расея. Далей ідуць Малдова (індэкс спажывецкіх коштаў за 3 месяцы вырас на 4.6%), Украіна (3.7%), Армэнія (2.1%), Кыргызстан (2%), Казахстан (1.7%), Грузія (1.6%) і Азэрбайджан (0.5%). Дэфляцыя не зафіксаваная ні ў адой з краінаў СНД. Дадзеных па Туркмэністану і Узбэкістану няма.
Харчовыя тавары ў I кварталі больш за ўсё падаражэлі ў Беларусі і Таджыкістане - на 7.1%, нехарчовыя - у Беларусі (на 5.6%). Кошты на паслугі хутчэй за ўсё расьлі таксама ў Таджыкістане (на 26.4%) і Беларусі (на 14.1%). У першым выпадку такі рост быў абумоўлены галоўным чынам рэзкім падаражэньнем электраэнэргіі - на 220%, у другім - электраэнэргіі на 36.9%, сецявога газу на 34.2% і ацяпленьня на 20.9%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні AK&M.