Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сытуацыю з выплатай заробку не «пераламілі» 10:55, 08/05/2003
Сярэдння заробная плата ў Менску на сёньня ў пераразьліку складае 154 даляры ЗША. За апошні месяц яна “падрасла” на 4,5 даляраў. Гэтыя дадзеныя 7 траўня на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі калегам паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ярохаў. Аднак, канстатаваў ён, пакуль не ўдалося “пераламіць” сытуацыю з выплатай заробнай платы. У Менску налічваецца каля дзесяці прадпрыемстваў-даўжнікоў, якія стала затрымліваюць выплату заробнай платы сваім работнікам.