Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запасы гатовай прадукцыі ў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на 1 красавіка 2003 году склалі 1336 млрд. бел.руб. у дзейных коштах ці 73% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці, паведамілі “Интерфаксу” ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
За першы кварталь бягучага году запасы гатовай прадукцыі павялічыліся на 32%.
Паводле дадзеных Мінстату, на 1 красавіка запасы гатовай прадукцыі ў паліўнай прамысловасьці склалі 32,6 млрд.бел.руб. (16,6% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці), у чорнай металюргіі - 4,5 млрд.бел.руб. (6,4%), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці - 149,2 млрд.бел.руб. (56,9%), у машынабудаваньні й металаапрацоўцы - 589,9 млрд.бел.руб. (132,1%), у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозава-папяровай прамысловасьці - 77,6 млрд.бел.руб. (77,2%), у прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў - 40,6 млрд.бел.руб. (75,8%), у лёккай прамысловасьці - 164,6 млрд.бел.руб. (145%), у харчовай прамысловасьці - 219,7 млрд.бел.руб. (69,1%).
Паводле дадзеных на 1 красавіка 2003 году, складзкія запасы стальных труб склалі 1,9 тыс.т (190% да аб’ёму запасаў на 1 студзеня 2003 году), мінеральных угнаеньняў - 38,3 тыс.т (86,3%), хімічных валокнаў і ніцяў - 7,6 тыс.т (107%), металарэжучых станкоў - 1,4 тыс.шт. (118,3%), шынаў для сельскагаспадарчых машынаў - 14,2 тыс.шт. (167,1%), шынаў для лёккавых аўтамабіляў - 79 тыс.шт. (369,2%), шынаў для грузавых аўтамабіляў - 16,9 тыс.шт. (286,4%), грузавых аўтамабіляў - 1,7 тыс.шт. (170%), трактараў - 2,5 тыс.шт. (100%), бытавых лядоўняў - 20,3 тыс.шт. (182,9%), тэлевізараў - 69 тыс.шт. (166,3%), бытавых гадзіньнікаў - 1203,6 тыс.шт. (135,2%).
Як патлумачылі "Интерфаксу" ў Міністэрстве эканомікі, значны аб’ём складзкіх запасаў на прамысловых прадпрыемствах рэспублікі абумоўлены, у першую чаргу, зьніжэньнем коштавай конкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў і зьмяншэньнем пакупніцкай здольнасьці спажыўцоў на асноўных рынках збыту.