Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Буйныя ваенныя навучаньні будуць праходзіць у Беларусі штогод 11:11, 08/05/2003, ОНТ
Беларусь штогод будзе праводзіць буйныя ваенныя навучаньні з удзелам усіх сілавых ведамстваў. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня Ваеннай акадэміі Беларусі. Падставаю для наведваньня кіраўніка дзяржавы стаў 50-гадовы юбілей гэтай навучальнай установы, выпускнікі якой праходзяць службу ня толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Ваенная акадэмія, паводле А.Лукашэнкі – гэта ня толькі адукацыйны, але навуковы цэнтар. У сьценах ВНУ Лукашэнке паказалі найновыя распрацоўкі ваенных навукоўцаў. У іх ліку ўнікальныя радыёпаглынальныя матэрыялы для маскіраваньня баявой тэхнікі й аўтыматызаваныя сыстэмы кіраваньня войскамі. На адным з стэндаў кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі фрагмэнты амэрыканскіх крылатых ракетаў і нават смалёта-невідзімкі Ф-117, зьбітых у Югаславіі.