Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аўтарытэтнае польскае выданьне "Rzeczpospolita" ў нумары за 10 траўня апублікавала адкрыты ліст польскіх няўрадавых арганізацыяў, у якім выказваецца пратэст супраць ліквідацыі рэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня "Ратуша" (Горадня). Ліст падпісалі 24 арганізацыі, сярод якіх фонды Стэфана Баторыя і разьвіцьця дэмакратыі на месцах, Гэльсынскі фонд правоў чалавека, Дэмакратычнае таварыства "Wschod" ("Усход").
У момант, калі асядае ўзьмецены вайной у Іраку пыл, час разабрацца з тым, які ўплыў аказала гэтая вайна на Арганізацыю Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО). Мая выснова наступная: нядаўнія падзеі пацьвердзілі, што няма замены цеснаму й актыўнаму супрацоўніцтву паміж Эўропай і Паўночнай Амэрыкай. Калі мы жадаем і ў наступным стагодзьдзі захаваць мір і бясьпеку, адзіным і надзейным інструмэнтам па-ранейшаму застаецца НАТО. Сёньня наш альянс пасьпяхова спраўляецца з рэальнымі выклікамі міру пасьля 11 верасьня.
На думку Кандалізы Райс, чалавецтва ўступіла ў пэрыяд сур’ёзных гістарычных пераменаў, параўнальны сканчэньнем другой сусвьетнай вайны ці распадам Савецкага Саюзу. Падзеньне рэжыму Садама Хусэйна дарадчыца прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ўспрымае як магчымасьць распаўсюду свабоды й дэмакратыі і, перш за ўсё, на Блізкім Усходзе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 распаўсюдзіла агляд парушэньняў правоў на свабоду слова і зьвязаных зь імі выпадкаў у Беларусі. Дакумэнт уключае ў сябе пэрыяд зь лютага па красавік 2003 году. Сярод самых сур’ёзных праблемаў з свабодай слова прадстаўнікі арганізацыі называюць падрыхтоўку новага законапраекта па ўнясеньні зьменаў у закон «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». На думку прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі, «нягледзячы на намаганьні з боку грамадзянскай супольнасьці атрымаць інфармацыю аб працэсе напісання законапраекту, улады ўхіляліся ад яе агучваньня». «Мяркуючы па папярэдніх законапраектах, у новым дакумэнце, хутчэй за ўсё, застануцца старыя праблемы», -- падсумоўваюць экспэрты.
Заўтра ў Менску пачынаецца 2-ая Міжнародная выстава ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі "МІЛЕКС-2003". Паводле арганізатараў, у ёй чакаецца ўдзел звыш 100 прадпрыемстваў, канструктарскіх бюро, НДІ з розных краінаў. У тым ліку і 19 расейскіх абарончых прадпрыемстваў. Як распавялі ў “Рособоронэкспорте”, “экспазыцыя падрыхтаваная з улікам пэрспэктыўных накірункаў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, а таксама асноўных праграмаў закупак у інтарэсах узброеных сілаў Беларусі”. Некаторая прадукцыя створаная з прымяненьнем камплектавых беларускай вытворчасьці.
Увекавечыць памяць Іосіфа Сталіна вырашылі ў Беларусі. Памятны знак Якаву Джугашвілі адкрылі напярэдадні Дня перамогі на Кургане баявой славы ў мястэчку Копці пад Віцебскам.
Паводле папярэдніх дадзеных, на рэфэрэндуме па пытаньні аб уступленьні Літвы ў ЭЗ, які завяршыўся ў нядзелю, бальшыня літоўцаў прагаласавалі за сяброўства ў гэтай арганізацыі, паведамляе "Интерфакс". З апрацаваных бюлетэняў каля 90,4 адсоткаў утрымліваюць станоўчы адказ на пытаньне аб мэтазгоднасьці інтэграцыі Літвы ў ЭЗ, 9,6 адсоткаў – адмоўны. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць агучаныя ў панядзелак апоўдні па мясцовым часе.
Конкурс на лепшую шматдзетную сям’ю году, які прайшоў у Менску 7 траўня, завяршыўся скандалем. Замест дарагіх падарункаў, якія абяцаў арганізатар мерапрыемства – Менскі аблвыканкам, пераможцы атрымалі стары, няздатны хлам.
Карысную і самую разнастайную інфармацыю пра Беларусь разьмесьцілі ў інтэрнэце прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы. Сайт www.bialorus.pl уключае ў сябе штодзённую стужку навінаў зь Беларусі, даведачную інфармацыю пра краіну, апісаньне палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў сучаснай Беларусі, кароткую гісторыю Беларусі, інфармацыю пра вядомых беларусаў, артыкулы пра Беларусь зь беларукай і польскай прэсы. Акрамя таго, на сайце разьмешчаныя кнігі аб вядомых беларусах, артыкулы пра Беларусь зь беларускай і польскай прэсы. Акрамя таго, на сайце разьмешчаныя кнігі польскіх і беларускіх аўтараў. З сайта можна скачаць музыку беларускіх рок-групаў. Пакуль сайт мае тольку адну вэрсію – польскую. Аднак у бліжэйшы час павінна зьявіцца беларуская вэрсія.
Сёньня ў Варшаве пачынаецца 4-ы двухдзённы раунд кансультацыяў на ўзроўні кіраўнікоў консульскіх службаў МЗСаў Беларусі й Польшчы. Тэма кансультацыяў -- тэкст пагадненьня аб узаемных паездках грамадзянаў.
З 1 чэрвеня на частаце радыёстанцыі “Сталіца” пачне вяшчаньне новая FM–станцыя на дзьвюх мовах – беларускай і расейскай. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, новае радыё ствараецца для “далейшага разьвіцьця нацыянальнага радыёвяшчаньня, больш рацыянальнага выкарыстаньня частотнага рэсурса ў рамках структуры Белтэлерадыёкампаніі".
Адзіны ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці хлебазавод адзначыў травеньскія сьвяты чарговым зьніжэньнем выпуску прадукцыі. Зараз загрузка абсталяваньня на прадпрыемстве не пераўзыходзіць 10 адсоткаў ад магчымай, працуе адна зьмена, якая выпякае толькі 6 тонаў хлеба, што ў 6 разоў меней за сутачную норму 1993 году.
140-ы рамонтны завод Міністэрства абароны Беларусі ў гэтыя дні адзначае 60-годзьдзе. Як паведамілі карэспандэнту “Росбалта” ў прэс-службе Мінабароны, гісторыя заводу, прызначанага для правядзеньня капітальнага рамонту бранетанкавай тэхнікі, рухавікоў і агрэгатаў танкаў і БМП, пачалася 7 траўня 1943 году. Згодна выдадзенаму ў гэты дзень загаду старшыні Дзяржаўнага камітэту абароны, у горадзе Вышний Волочок Калінінскай (зараз Цьвярской) вобласьці быў сфармаваны рухавы танка-агрэгатны рамонты завод (ПТАРЗ) N7 для выкананьня задачаў у франтавых умовах.
Самую вялікую заробную плату ў Віцебскай вобласьці атрымоўваюць банкаўскія работнікі. Гэта пацьвярджаюць і агучаныя абласным кіраваньнем статыстыкі дадзеныя за сакавік. У першым вясновым месяцы прадстаўнікам гэтай прафэсіі ў сярэднем атрымоўвалі па 349058 рублёў. За імі йдуць працаўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня (287979), а таксама судовых і юрыдычных установаў (266007 рублёўй). Больш за 200 тысячаў рублёў у сярэднем атрымалі ў сакавіку тыя, хто працуе на транспарце, у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, у прамысловасьці, сувязі і на будоўлях Віцебшчыны. Па-ранейшаму вельмі сьціпла плоцяць работнікам бюджэтных сфэраў - ад 154522 у культуры й мастацтве да 187768 рублёў у адукацыі. Працаўнікам сельскай гаспадаркі за сакавік налічана ў сярэднем па 97631 рублёў ці каля 48 даляраў ЗША. Гэта амаль палова той сумы, якую кіраўніцтва краіны абяцала больш за год таму.
Рашэньне аб стварэньні прафсаюзу работнікаў прамысловасьці ў складзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) прынята 7 траўня, на паседжаньні арганізацыйнага камітэту ў Менску. Устаноўчы зьезд па стварэньні прафсаюзу работнікаў прамысловасьці адбудзецца 28 траўня. Мяркуецца, што ў склад новага аб’яднаньня ўвойдуць прадстаўнікі зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі прафсаюзаў дзесяці буйных беларускіх прадпрыемстваў: Менскага аўтамабільнага, Беларускага металургічнага, Рэчыцкага метызнага заводаў і іншых.
У Берасьці ў выніку зламанасьці атракцыёну ў парку адпачынка загінуў чалавек. Як паведамілі “Интерфаксу” ў суботу ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі, трагедыя адбылася ў так званым “луна-парку” -- атракцыёне чэскай вытворчасьці.
Аб аднаўленьні перамоваў па крэдытаваньні Беларусі па лініі стэнд-бай на дадзены час казаць рана. Пра гэта заявілі кіраўнік прадстаўніцтва Міждународнага валютнага фонду ў Беларусі Зузана Брыксіова і кіраўнік місіі ў Беларусі Томас Рычардсан. Аднаўленьне перемоваў па фінансавай дапамозе Беларусі магчымае не раней чым праз 9 месяцаў, на пачатку 2004 году і толькі ў тым выпадку, калі Беларусь прадэманструе станоўчыя вынікі па зьніжэньні тэмпаў інфляцыі, па ўстойлівым эканамічным росьце і, галоўнае, па ўзроўню структурнага рэфармаваньня эканомікі.