Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аб парушэньні свабоды слова ў Беларусі
12:29, 12/05/2003

Міжнародная праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 распаўсюдзіла агляд парушэньняў правоў на свабоду слова і зьвязаных зь імі выпадкаў у Беларусі. Дакумэнт уключае ў сябе пэрыяд зь лютага па красавік 2003 году. Сярод самых сур’ёзных праблемаў з свабодай слова прадстаўнікі арганізацыі называюць падрыхтоўку новага законапраекта па ўнясеньні зьменаў у закон «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». На думку прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі, «нягледзячы на намаганьні з боку грамадзянскай супольнасьці атрымаць інфармацыю аб працэсе напісання законапраекту, улады ўхіляліся ад яе агучваньня». «Мяркуючы па папярэдніх законапраектах, у новым дакумэнце, хутчэй за ўсё, застануцца старыя праблемы», -- падсумоўваюць экспэрты.

Увагу праваабаронцаў прыцягнула таксама пастанова №1 Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Аб ратыфікацыі рашэньня аб стварэньні Камісіі па тэлерадыёвяшчаньні”. “Гэтыя сьцьверджаньні ствараюць шэраг праблемаў, -- адзначаецца ў дакумэнце ARTICLE 19. -- Па-першае, калі старшынём камісіі зьяўляецца міністар інфармацыі, то камісія фактычна будзе залежыць ад ураду у прыняцьці рашэньняў. У прыватнасьці, згодна заканадаўству дзеяньні камісіі падкантрольныя Міністэрству інфармацыі. Наадварот, усе публічныя органы ў сфэры вяшчаньня і тэлекамунікацыяў, уключна і органы, якія разглядаюць скаргі ад грамадзянаў, павінны быць абароненыя ад палітычнага й камэрцыйнага ўмяшальніцтва”.

Акрамя таго, ARTICLE 19 адзначае, што грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пачало кампанію за адмену артыкулаў 367, 368 і 269 Крымінальнага кодэксу, якія гарантуюць абарону прэзыдэнта Беларусі ад паклёпу. Праваабарончая арганізацыя “цалкам падтрымлівае дзеяньні Беларускай асацыяцыі жуналістаў”. “Згодна міжнародных стандартаў, -- адзначаюць праваабаронцы, -- дзяржаўныя чыноўнікі павінны быць гатовыя да больш жорсткай крытыкі, чым звычайныя грамадзяне. Больш за тое, законы аб паклёпе не павінны выкарыстоўвацца для абароны дзяржаўных чыноўнікаў ад легітымнай крытыкі, бо грамадзяне павінны ў поўнай меры выкарыстоўваць сваё права на маніторынг і адкрытую крытыку дзеяньняў абраных прадстаўнкіоў”. На думку экспэртаў “Арцікля 19”, “артыкулы 367, 368 і 369 Крымінальнага кодэксу мусяць быць адмененыя”.

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі адзначылі таксама факты перасьледу газэтаў "Местное время", "Новая газета Сморгони" і "Вечерний Столин", а таксама журналістаў Мікалая Маркевіча, Паўла Мажэйкі і Віктара Івашкевіча. Арганізацыя "Арцікль 19" рэкамэндавала "неадкладна адмяніць прысуды В.Івашкевічу, Н.Маркевічу і П.Мажэйку".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: