Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МВФ ня будзе крэдытаваць Беларусь
11:40, 12/05/2003

Аб аднаўленьні перамоваў па крэдытаваньні Беларусі па лініі стэнд-бай на дадзены час казаць рана. Пра гэта заявілі кіраўнік прадстаўніцтва Міждународнага валютнага фонду ў Беларусі Зузана Брыксіова і кіраўнік місіі ў Беларусі Томас Рычардсан. Аднаўленьне перемоваў па фінансавай дапамозе Беларусі магчымае не раней чым праз 9 месяцаў, на пачатку 2004 году і толькі ў тым выпадку, калі Беларусь прадэманструе станоўчыя вынікі па зьніжэньні тэмпаў інфляцыі, па ўстойлівым эканамічным росьце і, галоўнае, па ўзроўню структурнага рэфармаваньня эканомікі.

Прынятая ў 2001 годзе праграма маніторынгу беларускай эканомікі Міждународным валютным фондам прадугледжвала, што "выпрабавальны тэрмін" для Беларусі кожны раз будзе роўны 6 месяцам. Аднак, як сказаў Томас Рычардсан, з улікам апошніх дадзеных было прынятае рашэньне падоўжыць яго на дадзеным этапе да 9, а ў выпадку неабходнасьці, і да 12 месяцаў. Адмыслоўцы МВФ прыйшлі да высновы, што тэмпы рэформаў у Беларусі такія, што за паўгода іх платы пабачыць немагчыма.

У справаздачы місіі МВФ паведамлялася, што для аднаўленьня перамоваў па крэдытаваньні беларускай эканомікі патрабуецца, каб устойлівая, збалянсаваная макраэканамічная палітыка праводзілася ўладамі Беларусі цягам доўгага пэрыяду, паведамляе ІА «ЭКОПРЕСС».

Апошняя справаздача МВФ па сытуацыі ўтрымлівае крытыку рэжыму абменнага курсу беларускага рубля. У той час, як беларускія ўлады дэкляруюць рэжым рухавай прывязкі беларускага рубля да расейскага рубля, эканоміка Беларусі застаецца надзвычай далярызаванай, і бальшыня парамэтраў у сфэры грашова-крэдытных зносінаў самімі ж беларускімі ўладамі ацэньваецца ў далярах.

У сьвятле заяўленага беларускімі й расейскімі ўладамі намеру па сканчэньні двух гадоў прыйсьці да валютнага зьвязу, у Беларусі няма іншай альтэрнатывы, акрамя ажыцьцяўленьня рэальнай прывязкі сваёй валюты да расейскай. Такую думку выказаў і Томас Рычардсан. Паводле яго, для гэтага беларускім уладам неабходна пераарыентаваць агульную думку на карысьць расейскай валюты, каб зьберажэньні насельніцтва, а таксама разьлікі эканамічных парамэтраў ажыцьцяўляліся менавіта ў валюце расейскай Фэдэрацыі, а не ў далярах ЗША. Місія МВФ рэкамэндуе зьбліжаць афіцыйна абвешчаны й фактычны рэжымы абменнага курса беларускага рубля, бо толькі ў выпадку, калі расейскі рубель рэальна стане валютай прывязкі беларускага рубля, можна будзе без урону для валютных сыстэмаў дзьвюх краінаў пераходзіць да выкарыстаньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты з 1 студзеня 2005 году.

Томас Рычардсан адзначыў таксама, што МВФ занепакоены тым, што беларускі рубель сёньня неапраўдана пераацэнены. Зь верасьня 2001 году фактычны абменны курс нацыянальнай валюты вырас на 10%, затое рост рэальнай заробнай платы ў агуле па краіне за два гады склаў 42%, а рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці толькі 12%.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: