Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літоўцы жадаюць увайсьці ў Эўразьвяз
11:02, 12/05/2003

Паводле папярэдніх дадзеных, на рэфэрэндуме па пытаньні аб уступленьні Літвы ў ЭЗ, які завяршыўся ў нядзелю, бальшыня літоўцаў прагаласавалі за сяброўства ў гэтай арганізацыі, паведамляе "Интерфакс". З апрацаваных бюлетэняў каля 90,4 адсоткаў утрымліваюць станоўчы адказ на пытаньне аб мэтазгоднасьці інтэграцыі Літвы ў ЭЗ, 9,6 адсоткаў – адмоўны. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць агучаныя ў панядзелак апоўдні па мясцовым часе.

Як паведаміў старшыня Галоўвыбаркаму рэспублікі Зенонас Вайгаўскас (Zenonas Vaigauskas), ужо падлічана бюлетэняў з 1372 з 2040 выбарчых участкаў. Згодна ўдакладнёных дадзеных, у рэфэрэндуме прыняла ўдзел больш за 64 адсоткі выбарнікаў.

Падпісаная 16 красавіка 2003 году ў Афінах дамова аб уступленьні Літвы ў ЭЗ, можа набраць моц з траўня 2004 году, калі больш за палову ўдзельнікаў рэфэрэндуму падтрымаюць такое рашэньне, нагадвае агенцтва.

Літва – чацьвертая зь дзесяці краінаў-кандыдатаў у сябры ЭЗ, у якіх праведзены рэфэрэндум па гэтым пытаньні. Большасьць грамадзянаў Мальты, Славеніі й Вугоршчыны таксама выказаліся за ўступленьне ў Эўразьвяз у 2004 годзе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: