Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
4 чэрвеня пройдзе конкурс па продажу акцыяў «Нафтану» і «Паліміру» 11:43, 12/05/2003
У Менску 4 чэрвеня адбудзецца адкрыты конкурс па продажу пакетаў акцыяў двух буйнейшых нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі “Нафтан” і “Палімір”.
Як паведамілі ІА “Росбалт” у беларускім Міністэрстве эканомікі, на дадзены час 100% акцыяў гэтых прадпрыемстваў належыць дзяржаве. На продаж выстаўляюцца 43,27% акцыяў “Нафтану” і 43,19% акцыяў "Паліміра".
У адпаведнасьці з умовамі конкурсу акцыі прадпрыемстваў, якія разьмешчаныя ў Наваполацку (Віцебская вобласьць), будуць прададзеныя “адначасна аднаму інвэстару”. Пераможцу прапануецца перадача акцыяў цягам 2003-2005 гадоў. Акрамя аплаты кошту пакетаў каштоўных папераў, пераможца павінен на бязвыплатнай аснове прадставіць паэтапна сродкі ў памеры ня меней за 246 млн. даляраў на рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў “Нафтану” і ў памеры ня менш за 61 млн. даляраў — на інвэстыцыйныя праекты “Паліміру”. Дакумэнты на ўдзел у таргах прымаюцца да 21 траўня.