Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падаткавая нагрузка на прадпрымальнікаў застанецца ранейшай 15:08, 12/05/2003, фотa IREX/Promedia
Падаткавая нагрузка на суб’екты прадпрымальніцтва да канца 2003 году захаваецца на ўзроўні леташнега году. Пра гэта ў інтэрвію “Интерфаксу” заявіў міністар па падатках і зборах Беларусі Канстанцін Сумар.
Паводле міністра, у першым кварталі сёлетняга году падаткавая нагрузка на эканоміку рэспублікі без адлічэньняў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склала 29,4% валавага ўнутранага прадукту (ВУП) і практычна захавалася на ўзроўні першага кварталю 2002 году, калі гэты паказчык складаў 29,5%.