Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскія арганізацыі пратэстуюць супраць закрыцьця «Ратушы» 16:18, 12/05/2003
Аўтарытэтнае польскае выданьне "Rzeczpospolita" ў нумары за 10 траўня апублікавала адкрыты ліст польскіх няўрадавых арганізацыяў, у якім выказваецца пратэст супраць ліквідацыі рэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня "Ратуша" (Горадня). Ліст падпісалі 24 арганізацыі, сярод якіх фонды Стэфана Баторыя і разьвіцьця дэмакратыі на месцах, Гэльсынскі фонд правоў чалавека, Дэмакратычнае таварыства "Wschod" ("Усход").
Як паведамляе БелаПАН, у лісьце, акрамя "Ратуши", называюцца і іншыя грамадзкія структуры, супраць якіх беларускімі ўладамі былі прынятыя рэпрэсіўныя меры. Гэта агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця "Варута" (Баранавічы), Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны зьвяз, "Грамадзянскія ініцыятывы" (Гомель). У лісьце гаворыцца, што "ўсе яны вядомыя ў Польшчы, а для многіх польскіх арганізацыяў яны яшчэ і шматгадовыя правераныя партнэры, дзейнасьць якіх заслугоўвае прызнаньня й падтрымкі».
Справядлівасьць судовых зыскаў аўтары ліста ставяць пад сумнеў, указваючы на тое, што дзеяньні, якія пацягнулі за сабой разьбіральніцтва, не супярэчаць беларускаму заканадаўству. У прыватнасьці, згодна беларускім законам, наяўнасьць у “Ратушы” ліцэнзіі на паліграфічнае абсталяваньне не абавязковае, бо такую ліцэнзію павінны мець толькі камэрцыйныя арганізацыі. У лісьце адзначаецца, што “закрыццьё няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў беларускімі ўладамі суправаджаецца перапынкам у рэгістрацыі любых новых арганізацыяў”. Такія дзеяньні, лічаць яго падпісанты -- жахлівае парушэньне міжнародных канвэнцыяў і элемэнтарных прынцыпаў прававой дзяржавы.
Аўтары ліста заклікаюць беларускія ўлады "ўстрымацца ад дзеяньняў, якія прывядуць да ліквідацыі аб’яднаньня "Ратуша" і іншых няўрадавых арганізацыяў, а таксама гарантаваць права на свабоднае аб’яднаньне, замацаванае ў 22 артыкуле Міжнароднага пакту палітычных і грамадзянскіх правоў, ратыфікаванага Беларусьсю”.