|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Сьцяпашын наведае Менск 11:05, 12/05/2003 Першая сустрэча Сьцяпашына заплянаваная з старшынём камітэту Дзяржаўнага кантролю Беларусі Анатолем Тозікам. Затым Сяргея Сьцяпашына прыме Аляксандар Лукашэнка. Генпракурор Беларусі Віктар Шэйман сустрэнецца з кіраўніком Падліковай палаты Расеі ў сярэдзіне траўня. Як паведамілі РІА “Новости” ў пракуратуры, у час сустрэчы будуць абмяркоўвацца аспэкты супрацоўніцтва і ўмацаваньне сувязяў двух ведамстваў. Вечарам заплянаванае наведваньне Сяргеем Сьцяпашыным амбасады РФ у Беларусі. Плянуецца, што вынікам трохдзённага візыту ў Беларусь стане зацьвярджэньне пляну сумесных кантрольных мерапрыемстваў Падлікпалаты РФ і Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі на 2003 год, а таксама падпісаньне сумеснай заявы кіраўнікоў вышэйшых органаў дзяржаўнага фінансавага кантролю дзьвюх краінаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|