Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ветэраны
14:57, 13/05/2003

Бо ў кожным з нас жывуць анёл і д’ябал,
І іхныя галасы часам не адрозьніш
Паўла Каэльё, «Кніга воіна сьвятла»


Вы калі небудзь адчувалі варожасьць да іншага чалавека? Вядома, так, калі толькі вы не сьвяты і не вар’ят. А спрабавалі задумацца над сутнасьцю гэтага працэсу? Спрабавалі зразумець, што распальвае ўнутры нас полымя нецярпімасьці? Вы спрабавалі зразумець таго дзіўнага чалавека, які прымушае вас спальваць мільёны нэрвовых клетак і пакутаваць ад бяссоньня; абурацца і ўпадаць у дэпрэсію; сьціскаць кулакі ад бясьсільля і прагнуць помсты?

 ПАЛIТЫКА 

Прокуратуре не понравилась шутка про Саддама
16:22, 13/05/2003

Очередным субъектом для воспитательной работы республиканская прокуратура выбрала заместителя главного редактора газеты "Народная воля" Александра Силича. Сегодня, 13 мая последний был вызван на разъяснительную двухчасовую беседу начальником отдела прокуратуры Республики Беларусь полковником Григорием Шостаком. В присутствии старшего прокурора отдела полковника Станислава Новикова Силичу было высказано неудовольствие органов по поводу опубликованной 1 апреля текущего года корреспонденции о прилете в Минск Саддама Хусейна. Понятно, что это была первоапрельская шутка. Однако прокуратура шутки не поняла…

Апошні званок
14:46, 13/05/2003, Сяргей Крывашэеў, Наталя Судлянкова, «БДГ»

Дзякуючы майстэрскай тактыцы амэрыканскіх кангрэсмэнаў прыняцьце “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” стане непазьбежным у самы бліжэйшы час. Намаганьнямі камітэту па міжнародных справах ніжняй палаты кангрэсу ЗША сьцьверджаньні “Акту...” увайшлі ў склад “Акту аб міжнародных зносінах на 2004-2005 фіскальныя гады” ў якасьці аднаго з разьдзелаў. Гэта азначае, што “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” з гэтага моманту будзе разглядацца ня сам па сабе, а ў кантэксьце рашэньняў, якія вызначаюць замежную палітыку Злучаных Штатаў.

Прышчэпка ад дыктатуры
14:44, 13/05/2003

Пасьля прыняцьця кангрэсам ЗША “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” грамадзянская супольнасьць нашай краіны атрымае афіцыйную падтрымку ўраду іншай дзяржавы ў барацьбе за свае законныя правы. Пытаньне аб замежнай дапамозе ў стварэньні свабоднай і прававой дзяржавы ня простае хаця б таму, што за свабоду, законнасьць і дабрабыт, якія рана ці позна набывае Беларусь, яна вінная. Сытуацыю, датычную замежнай падтрымкі дэмакратычных працэсаў і вядомую як “экспарт дэмакратыі”, “Белорусская деловая газета” прапанавала пракамэнтаваць Людміле Гразновай – дэпутату Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, каардынатара грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 па правох чалавека.

ЗША змогуць ударыць па Расеі без папярэджаньня
13:56, 13/05/2003, Андрэй Кабаньнікаў, уласны карэспандэнт «Комсомольской правды» (Вашынгтон)

Куды адправяцца доблесныя амэрыканскія войскі пасьля Іраку? Пляны гэтыя захоўваюцца ў браніраваных сэйфах. Але ёсьць мазгавыя цэнтры, паслугамі якіх карыстаецца ваеннае ведамства ЗША. Некаторыя зь іх апошніх публікацыяў шакіруюць: у бліжэйшыя 10-15 гадоў, сьцьвярджаюць яны, узброеныя сілы ЗША могуць дзейнічаць і на тэрыторыі Расеі.

Законапраект аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі будзе прыняты сёлета
13:29, 13/05/2003

«Рашэньне кангрэсу ЗША ўключыць законапраект аб дэмакратыі ў Беларусі ў Акт аб міжнародных зносінах азначае перавод гэтага пытаньня ў практычную плоскасьць», -- заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Андрэй Саньнікаў. Сёньня, на думку дыплямата, можна досыць упэўнена казаць пра тое, што лёс Акту адб дэмакратыі ў Беларусі будзе вырашаны ўжо ў бягучым годзе, бо Акт аб міжнародных зносінах прэзыдэнт ЗША падпісвае да канца верасьня, перад пачаткам новага фінансавага году. «Па ўсёй верагоднасьці, Злучаныя Штаты гатовыя прыняць стратэгічнае рашэньне аб аднаўленьні дэмакратыі ў Беларусі, - мяркуе Андрэй Саньнікаў. - У той самы час у Сэнаце захоўваецца і Акт аб дэмакратыі ў Беларусі як палітычны інструмэнт, які ЗША таксама могуць выкарыстоўваць у любы момант».

Хатняя гаспадыня супраць Лукашэнкі. Супрацьстаяньне працягваецца
12:43, 13/05/2003, Прэс-служба АГП

Суд касацыйнай інстанцыі па скарзе Аксаны Новікавай на вырак суда Цэнтральнага раёну г.Менску пачаўся сёньня, 13 траўня ў Менскім гарадзкім судзе.

Гарадзенская «Ратуша» працягвае барацьбу за існаваньне
11:51, 13/05/2003

12 траўня гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша” накіравала ў абласны гаспадарчы суд пярэчаньні на зыск Кіраўніцтва юстыцыі аб ліквідацыі арганізацыі. Наступным этапам будзе прызначэньне дакладнай даты пачатку працэсу абласным гаспадарчым судом.

Беларусь і Лібія каардынуюць пазыцыі
11:25, 13/05/2003

Пытаньні падрыхтоўкі да правядзеньня другога паседжаньня сумеснай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве абмяркоўваліся на сустрэчы амбасадара Беларусі ў Лібіі Аляксандра Дзеравяшкі з сакратаром Галоўнага народнага камітэту па замежных сувязях і міжнародным супрацоўніцтве Лібіі Абдэлем Рахманам Шалькамам.

У Менску адкрываецца выстава ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі
11:24, 13/05/2003

2-ая міжнародная выстава ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі “MILEX-2003” адкрыецца 13 траўня ў Менску. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі Нацыянальнага выставачнага цэнтру “БелЭкспа”, у ёй прымуць удзел каля 130 арганізацыяў і прадпрыемстваў абароннай прамысловасьці Беларусі, Расеі, Украіны, Славакіі, Польшчы, Малдовы, Армэніі.

Беларускі амбасадар сустрэўся з кіраўніцтвам Анголы
11:20, 13/05/2003

З 5 па 9 траўня ў часе працоўнай паездкі ў Луанду (Ангола) адбыліся сустрэчы амбасадара Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы й Рэспубліцы Ангола (па сумяшчальніцтве) Анатоля Ахрамчука з кіраўніцтвам краіны й прадстаўнікамі ангольскага бізнэсу, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Інваліды-калясачнікі пратэстуюць супраць ушчамленьня сваіх правоў
11:19, 13/05/2003

Каля 20-ці інвалідаў-калясачнікаў у панядзелак у Мнску правялі мітынг супраць “ушчамленьня правоў грамадзянаў Беларусі, вымушаных перасоўвацца пры дапамозе інваліднай каляскі”. Акцыю наладзіла грамадзкае аб’яднаньне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК). Кіраўніцтва Менгарвыканкаму забараніла інвалідам правесьці мітынг на плошчы Якуба Коласа і адправіла іх у парк Дружбы народаў. Аднак людзі адмовіліся ісьці на Бангалор, і проста праехаліся ў калясках уздоўж парку з плякатамі: “Прэзыдэнт, калі пачнуць працаваць нашыя законы?”, “Дзяржава, інваліды ў цябе ёсьць”, “Мы таксама людзі і жадаем жыць”.

Ліст у рэдакцыю. Без цэнзуры. Без камэнтараў
11:18, 13/05/2003, Міжнароднае інфармацынае агенцтва Washington ProFile

Зь лёккай рукі Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова ў нашу гаворку увайшлі словы - "мысьленьне", "кансэнсус", "працэс пайшоў", "прававая дзяржава". Словазлучэньне "прававая дзяржава" спадабалася і ў народзе прыжылося. Хаця неяк незразумела, але вельмі прыгожа. Яго сталі ўжываць да месца і не да месца. Памятаю, што перад тым як кінуць супраць дэманстрантаў амапаўцаў на Дзяды 1988 г. падпалкоўнік міліцыі крычаў: "Товарищи! Разойдитесь! Мы же живем в правовом государстве!" На момант распаду Вялікага і Магутнага Савецкага Саюзу, словазлучэньне "прававая дзяржава" было вельмі модным. Юрысты прымянялі яго вельмі асьцярожна, а вось тэхнароў і аграномаў, якія займалі дэпутацкія крэслы ў розных саветах, словазлучэньне «прававая дзяржава» было папулярным. Хацелася быць ня проста дэпутатам, а дэпутатам прававой дзяржавы. Незразумела, чым гэтая цукерка смачней, але абгортка больш яскравая!

Кнігі ў Нямеччыне й Беларусі палілі адзінадумцы
11:15, 13/05/2003, Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода

70 год таму ў гэтыя дні ў фашыстоўскай Нямеччыне пачалі палыхаць вогнішчы з кніг. У тыя ж гады ў такіх самых вогнішчах гарэла беларуская літаратура. Першыя ахвяры любога таталітарнага рэжыму – яго самыя красамоўныя апанэнты, інтэлектуалы, пісьменьнікі, тыя, хто разумее пагрозу несвабоды. У Нямеччыне на заклік Гебэльса чысьцілі бібліятэкі ад габрэйскага інтэлектуалізму і кніг ворагаў нацызму. Вакол вогнішчаў стаяў натоўп, як разьдзіраў кніжкі на шматкі й шпурляў у вагонь. Пасьля нацысты пачалі паліць і забіваць і аўтараў кніг. У Савецкім Саюзе таксама палілі й трушчылі кнігі ў той самы час – вось вытрымка з загаду Галоўліту БССР №33 ад 3 чэрвеня 1937 году, які тлумачыў, што рабіць з выкінутай зь бібліятэк літаратурай: “Рабіць зьнішчэньне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарняў. У райцэнтрах, дзе няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спаленьня”.

Расея баіцца маленькай, але самастойнай Чачэніі
11:14, 13/05/2003, Адрыян Цыльке, Stuttgarter Zeitung

Ёсьць краіны, якія немагчыма сьцішыць. І ёсьць войны, якія немагчыма выйграць. Да такіх канфліктаў адносіцца супрацьстаяньне ў Чачэніі. Цягам дзевяці гадоў расейцы й чачэнцы вядуць на Каўказе адну з самых жахлівых войнаў апошніх дзесяцігодзьдзяў. Пры гэтым загінулі многія тысячы людзей.

Амэрыканскі кангрэсмэн закляпочаны сытуацыяй у Беларусі
11:07, 13/05/2003

Амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, выступаючы 9 траўня ў ніжняй палаце Кангрэсу ЗША, выказаў сур’ёзную закляпочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі й Чачэніі. Наконт сытуацыі ў нашай краіне, Крыстафер Сьміт, у прыватнасьці, заявіў: «Я рупліва адсочваў разьвіцьцё сытуацыі ў Беларусі і ўсё болей пераконваўся ў нежаданьні беларускага рэжыму рэальна расьсьледаваць выпадкі зьнікненьняў. Тут у Вашынгтоне, а таксама на сэсіях ПА АБСЭ ў Парыжы й Бэрілне я сустракаўся з жонкамі без вестак зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Гэтыя людзі выклікалі вялікае спачуваньне. Выпадкі з зьнікненьнямі і, магчыма, забойствамі іх мужоў ў 1999 і 2000 гадох як нельга лепей дэманструюць прыроду рэжыму беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі». Прапануем Вашай увазе тэкст выступу Крыстафэра Сьміта цалкам.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Нацыянальную бібліятэку будуюць на дрыгве
11:13, 13/05/2003, Радыё Свабода, фота IREX/Promedia


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Беларусь ня пусьцяць кітайцаў
15:41, 13/05/2003

У сувязі з распаўсюдам атыпічнай пнеўманіі амбасада Беларусі ў Кітаі прыняла рашэньне спыніць выдачу візаў на паездкі ў Беларусь. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс».

У Менску пачалі адключаць гарачую ваду
13:58, 13/05/2003, «Комсомольская правда в Беларуси»

Працэдуры закальваньня з дапамогаю халоднага абліцьця менчукам лепей пачынаць зараз – пачынаецца лета, а значыць традыцыйная падрыхтоўка цеплавых сецяў Менску да працы ў зімовых умовах. Тым больш што ў апаведнасьці з зацьверджаным Менгарвыканкамам графікам выпрабаваньня й рамонт цепласецяў былі пачатыя не далей як учора. Пад халодны душ сталі жыхары дамоў у раёне Партызанскага праспэкту, праспэкту Пушкіна і ў цэнтры Менску. Прыняць гарачую ванну ў гэтых дамох давядзецца толькі 31 траўня, а дзе (у прыватнасьці ў Фрунзенскім раёне) – 2 чэрвеня...

Паборы з бацькоў спыняцца?
13:57, 13/05/2003

Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апошняй плянёрцы ў мэрыі заявіў, што асаблівую ўвагу сёлетнім летам неабходна надзяліць рамонту школьных будынкаў. Як аб’явіў сталічны мэр, варта наадрэз адмовіцца ад благой практыкі пабораў з бацькоў навучэнцаў. Паборы будуць зьбірацца з шэфаў – прамысловых прадпрыемстваў, а таксама неабходна вышукваць спонсарскую дапамогу.

Ворша: «чортавы тузін» банкрутаў
11:49, 13/05/2003, БДГ

За тры месяцы бягучага году ў Воршы абанкруцілася два прамысловых прадпрыемства. Усяго зараз у горадзе трынаццаць банкрутаў.

Нацыяналізуюць ці не?
11:29, 13/05/2003

13 траўня “палата прадстаўнікоў” разгледзіць у другім чытаньні праект закону “Аб нацыяналізацыі”. Дакумэнт мусіць вызначыць агульны парадак і ўмовы нацыяналізацыі маёмасьці ў Беларусі. Аднак “парлямэнтарам”, магчыма, прапануюць адхіліць гэты законапраект.

У Менску больш за 16 тысячаў беспрацоўных
11:29, 13/05/2003

На канец красавіка ў Менску было зарэгістравана 16 тысячаў 209 беспрацоўных. Гэта на 502 чалавека меней, чым у сакавіку. У той самы час сталічная служба занятасьці мела дадзеныя аб адзінаццаці з паловаю тысячаў вакансіяў на гарадзкіх прадпрыествах і ва ўстановах, восемдзесят пяць адсоткаў зь іх – рабочыя. Сряэдні памер штомесячнай выплаты дапамогі па беспрацоўю сёньня складае дваццаць адну тысячу рублёў. І яшчэ: летась дваццаць чатыры сталічныя прадпрыемствы атрымалі квоту на залічэньне ў штат 1.106 замежных грамадзянаў, 122 зь якіх былі звольненыя, паведамляе агенцтва “Минск-Новости”.

У канцы 2004 году ў Менску адкрыецца першы гіпермаркет
11:27, 13/05/2003

У гэтым месяцы праводзіцца тэндэр на будаўніцтва гіпермаркетаў -- на Партызанскім праспэкце і ў цэнтры сталіцы. Такім чынам, іх стане адзінаццаць. Па першых дзевяць Менгарвыканкам аддаў права забудовы ў красавіку леташнега году. У Малінаўцы-9 поўным ходам ідуць падрыхтоўчыя працы на будаўнічай пляцоўцы, і ў бліжэйшы час будзе вынесенае рашэньне аб пачатку працаў “нулявога цыклу”. Першы ў Менску гіпермаркет будзе гатовы прыняць наведвальнікаў у канцы наступнага году, паведамляе агенцтва “Минск-новости”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: