Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі амбасадар сустрэўся з кіраўніцтвам Анголы 11:20, 13/05/2003
З 5 па 9 траўня ў часе працоўнай паездкі ў Луанду (Ангола) адбыліся сустрэчы амбасадара Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы й Рэспубліцы Ангола (па сумяшчальніцтве) Анатоля Ахрамчука з кіраўніцтвам краіны й прадстаўнікамі ангольскага бізнэсу, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
А.Ахрамчук правёў перамовы з намесьнікам міністра замежных справаў -- кіраўніком Эўрапейскага дэпартамэнту МЗС, міністрам сельскай гаспадаркі й зямельнага разьвіцьця, міністрам грамадзкіх працаў, намесьнікамі міністра абароны, прэзыдэнтам Прамысловай асацыяцыі Анголы.
Як паведамляецца, у часе сустрэчы й перамоваў абмяркоўваліся пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, разьвіцьццё дамова-прававой базы, пашырэньне гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў навукова-тэхнічнай сфэры. У прыватнасьці, міністар сельскай гаспадаркі і зямельнага разьвіцьця Анголы пацьвердзіў намер наведаць з афіцыйным візытам Беларусь у верасьні бягучага году.
Ангольскі бок выказаў занепакоенасьць у набыцьці разнастайных беларускіх тавараў, а таксама стварэньні зборачнай вытворчасьці трактараў МТЗ для далейшых продажаў тэхнікі ў Анголе і іншых краінах поўдня Афрыкі. Плянуецца прэзэнтацыя беларускай прадукцыі на міжнароднай выставе ў Луандзе, якая будзе праходзіць у ліпені бягучага году.