Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За тры месяцы бягучага году ў Воршы абанкруцілася два прамысловых прадпрыемства. Усяго зараз у горадзе трынаццаць банкрутаў.
На чарговым паседжаньні Аршанскага гарвыканкаму падвялі вынікі працы прамысловасьці за першы кварталь году. Вынікі несуцяшальныя: многія прадпрыемствы працуюць ва ўрон. Іх прадукцыя не знаходзіць збыту, таму на складох прадпрыемстваў ужо летась вырасла колькасьць прадукцыі на 24%. А ўсяго складзкі запас складае 23,2 млрд.рублёў. Для прадпрыемстваў гораду характэрная высокая крэдыторская і дэбіторская запазычанасьці. Прычым крэдыт пераўзыходзіць дэбіт у 2,7 разы. Колькасьць работнікаў зь месяца ў месяц стала скарачаецца. На дадзены час у прамысловасьці занята звыш 19 тысячаў чалавек. Калі параўноўваць з аналягічным пэрыядам леташнега году, то скарочана 1690 чалавек. На паседжаньні выканкаму назвалі прычыны крызыснага стану прамысловасьці: нізкая забясьпечанасьць уласнымі зваротнымі сродкамі, адсутнасць заказаў і частыя прастоі.