Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нацыянальную бібліятэку будуюць на дрыгве
11:13, 13/05/2003, Радыё Свабода, фота IREX/Promedia

Два тыдні на будаўнічай пляцоўцы ў сталічным мікрараёне «Ўсход», якой нададзены агульнанацыянальны статус, заўважная нязвыклая цішыня. Але адказныя за аб’ект чыноўнікі маўчаць: ніхто не адважваецца патлумачыць прычыну нечаканага зацішша. Паводле непацьверджанай інфармацыі, будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі на няпэўны тэрмін прыпыненае.

Аўтарытэтныя асобы пацьвярджаюць, што гэтая інфармацыя не беспадстаўная, бо ў часе будаўніцтва стала зразумела, што тарфянікі, на якіх узводзіцца бібліятэка, могуць ня вытрымаць такой вагі.

Прадстаўнікі геадэзічнай службы і архітэктары бачаць прычыну ў геалягічных адметнасьцях глебы на дадзенай тэрыторыі. Яшчэ за савецкім часам праект забудовы праспэкта Скарыны меў на ўвазе спачатку будаўніцтва на гэтым месцы вышынных жылых дамоў, пазьней — унівэрсытэцкіх карпусоў, але будаваць на дрыгве так і не адважыліся, пакінуўшы тут на доўгія гады былы калгасны сад.

Акадэмік Радзім Гарэцкі сумняецца, што былі зробленыя сапраўды грунтоўныя геалягічныя дасьледаваньні гэтага месца:

-- На гэтым месцы было балота, старажытныя тарфянікі. Таму калі тут пахаваныя тарфянікі вялікай магутнасьці, глеба будзе прасядаць. Значыць, іх трэба прайсьці, каб падмурак пакласьці глыбей, а не наверх, таму што зямля будзе хістацца. Таму калі ўзводзіць такія фундамэнтальныя будынкі, патрэбныя абавязковыя інжынэрна-геалягічныя дасьледваньні.

-- Калі гаворка сапраўды ідзе пра такую маштабную будоўлю, пэўна, за круглы стол мусілі сесьці ўсе зацікаўленыя бакі?

-- Магчыма. Але ж у нас, як і за савецкім часам, мае месца валюнтарызам: “пабудаваць тут!” І ўсё. Так што асабліва ні ў каго і не пыталіся — гэтак жа, як і ў справе будоўлі атамных электрастанцыяў, якія цяпер існуюць вакол Беларусі. Іх таксама збудавалі, на жаль, без геалягічных дасьледваньняў, без уліку тэктонікі, сэйсьмічнасьці і г.д.

Вядомы беларускі архітэктар Лявонці Зданевіч прыгадвае, што гэта ня першы выпадак, калі гатовы аб’ект або ягоны прататып на стадыі будаўніцтва не адпавядаў праектнай дакумэнтацыі. Найбольш яскравы прыклад — манумэнт на пляцы Перамогі ў Менску. Ад рэзанансавых хваляў мэтро яго ўжо колькі разоў дадаткова ўмацоўвалі, бо помнік цягам апошніх гадоў упарта нахіляецца на бок. Пасьля будаўніцтва мэтро рашчыліны зьявіліся на купалаўскім тэатры, а таксама на шэрагу дамоў уздоўж праспэкту Скарыны і архітэктурных помніках Верхняга гораду.

Між іншым, жыхары катэджавага пасёлку, што месьціцца недалёка ад месца будаўніцтва бібліятэкі, ня першы год скардзяцца, што пакутуюць ад падтапленьня дамоў грунтовымі водамі, што ёсьць вынікам прасяданьня глебы. У некаторых дамах зьявіліся рашчыліны, і людзі тэрмінова пакідаюць яшчэ нядаўна жаданы імі прэстыжны раён.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: