Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кнігі ў Нямеччыне й Беларусі палілі адзінадумцы
11:15, 13/05/2003, Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода

70 год таму ў гэтыя дні ў фашыстоўскай Нямеччыне пачалі палыхаць вогнішчы з кніг. У тыя ж гады ў такіх самых вогнішчах гарэла беларуская літаратура. Першыя ахвяры любога таталітарнага рэжыму – яго самыя красамоўныя апанэнты, інтэлектуалы, пісьменьнікі, тыя, хто разумее пагрозу несвабоды. У Нямеччыне на заклік Гебэльса чысьцілі бібліятэкі ад габрэйскага інтэлектуалізму і кніг ворагаў нацызму. Вакол вогнішчаў стаяў натоўп, як разьдзіраў кніжкі на шматкі й шпурляў у вагонь. Пасьля нацысты пачалі паліць і забіваць і аўтараў кніг. У Савецкім Саюзе таксама палілі й трушчылі кнігі ў той самы час – вось вытрымка з загаду Галоўліту БССР №33 ад 3 чэрвеня 1937 году, які тлумачыў, што рабіць з выкінутай зь бібліятэк літаратурай: “Рабіць зьнішчэньне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарняў. У райцэнтрах, дзе няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спаленьня”.

Толькі паводле аднаго гэтага загаду, было зьнішчана больш за тысячу назваў беларускіх слоўнікаў, падручнікаў, альбомаў, мастацкіх кніг. Загады, паводле якіх палілі мову, выдаваліся штогод. У адрозьненьне ад Нямеччыны, дзе нацысты сьпярша зьнішчалі кнігі, а пасьля аўтараў, камуністы зьнішчалі аўтараў і іх творы адначасна, а пасьля толькі падчышчалі рэшту.

70-гадовы юбілей паленьня кніг у Трэцім Райху і БССР – сьведчаньне крэўнай роднасьці нацызму і камунізму, Сталіна і Гітлера, і іх пасьлядоўнікаў.

Цэнзура – заўсёды гвалт над галоўнымі чалавечымі каштоўнасьцямі: свабодай думкі і свабодай слова.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: