Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску адкрываецца выстава ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі 11:24, 13/05/2003
2-ая міжнародная выстава ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі “MILEX-2003” адкрыецца 13 траўня ў Менску. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі Нацыянальнага выставачнага цэнтру “БелЭкспа”, у ёй прымуць удзел каля 130 арганізацыяў і прадпрыемстваў абароннай прамысловасьці Беларусі, Расеі, Украіны, Славакіі, Польшчы, Малдовы, Армэніі.
13 траўня апоўдні ў павільёне "БелЭкспа" па праспэкце Машэрава, 14, адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё выставы. Затым у праграме паказальныя выступы выведнага падразьдзелу й службовых сабак Кіналягічнага цэнтру Міністэрства абароны Беларусі.
14 траўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры пройдзе прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная беларуска-расейскаму ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву. У час выставы будзе працаваць і міжнародная навуковая канфэрэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах і выкарыстаньню тэхналёгіяў падвойнага прымяненьня.
Даведка БЕЛТА. В першай выставе "MILEX", што адбылася ў Менску ў траўні 2001 году, прынялі ўдзел 119 прадпрыемстваў, КБ, НДІ, ВНУ, фірмаў і кампаніяў, а таксама 16 замежных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Беларусі. Выставу наведалі больш за 50 дэлегацыяў з Алжыру, Анголы, Вьетнаму, Іраку, Казахстану, Кітая, Перу, Уганды, Паўднёвай Карэі і іншых краінаў. З экспазыцыяй азнаёміліся звыш 10 тысячаў наведвальнікаў, у тым ліку больш за 4 тысячы адмыслоўцаў, якія працуюць у сфэры абароны.