Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нацыяналізуюць ці не?
11:29, 13/05/2003

13 траўня “палата прадстаўнікоў” разгледзіць у другім чытаньні праект закону “Аб нацыяналізацыі”. Дакумэнт мусіць вызначыць агульны парадак і ўмовы нацыяналізацыі маёмасьці ў Беларусі. Аднак “парлямэнтарам”, магчыма, прапануюць адхіліць гэты законапраект.

Замест “сырой” нацыяналізацыі 13 траўня “палаце прадстаўнікоў” трэба будзе разгледзіць праекты законаў “Аб паштовай сувязі”, “Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю”, “Аб расьлінным сьвеце”, “Аб парадку і ўмовах утрыманьня асобаў пад вартаю”. Як паведаміў БелаПАН у сталай камісіі “палаты прадстаўнікоў” па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлі й прыватызацыі намесьнік старшыні Кірыл Халопік, у прапанаваным Саветам міністраў дакумэнце няма дакладнага вызначэньня двух прынцыповых паняткаў: “аб’екты нацыяналізацыі” і “матывы грамадзкай неабходнасьці для мэтаў нацыяналізацыі”, без якіх ягонае прыняцьце губляе сэнс. Як адзначыў дэпутат, з гэтай пазыцыяй згодная большасьць міністэрстваў і ведамстваў, якія прымалі ўдзел у распрацоўцы праекту.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: