Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апошняй плянёрцы ў мэрыі заявіў, што асаблівую ўвагу сёлетнім летам неабходна надзяліць рамонту школьных будынкаў. Як аб’явіў сталічны мэр, варта наадрэз адмовіцца ад благой практыкі пабораў з бацькоў навучэнцаў. Паборы будуць зьбірацца з шэфаў – прамысловых прадпрыемстваў, а таксама неабходна вышукваць спонсарскую дапамогу.
Мэр таксама заявіў, што запытаньне за падрыхтоўку да новага навучальнага году з дырэктараў будзе асабліва строгім. “Сталічная школа менавіта такой і павінна выглядаць: ад тэрыторыі школы да клясаў, ад спартовай залі да прыбіральні”, -- заявіў М.Паўлаў, перадае агенцтва "Минск-Новости".