Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Інваліды-калясачнікі пратэстуюць супраць ушчамленьня сваіх правоў
11:19, 13/05/2003

Каля 20-ці інвалідаў-калясачнікаў у панядзелак у Мнску правялі мітынг супраць “ушчамленьня правоў грамадзянаў Беларусі, вымушаных перасоўвацца пры дапамозе інваліднай каляскі”. Акцыю наладзіла грамадзкае аб’яднаньне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК). Кіраўніцтва Менгарвыканкаму забараніла інвалідам правесьці мітынг на плошчы Якуба Коласа і адправіла іх у парк Дружбы народаў. Аднак людзі адмовіліся ісьці на Бангалор, і проста праехаліся ў калясках уздоўж парку з плякатамі: “Прэзыдэнт, калі пачнуць працаваць нашыя законы?”, “Дзяржава, інваліды ў цябе ёсьць”, “Мы таксама людзі і жадаем жыць”.

Камэнтуючы журналістам неабходнасьць правядзеньня мітынгу, старшыня РАІК Сяргей Драздоўскі адзначыў, што ў Беларусі дзяржава не захоўвае канстытуцыйныя правы інвалідаў-калясачнікаў, у прыватнасьці, права на годнае сацыяльнае забесьпячэньне, адукацыю, ахову здароўя, працу, удзел у жыцьці дзяржавы. Паводле мітынгоўцаў, асаблівую небясьпеку для беларускіх інвалідаў з хранічнымі захворваньнямі “ўяўляе неабдуманы і непадмацаваны страхавым полісам пераход на платныя паслугі, у выніку чаго мы ня зможам праходзіць рэабілітацыію і атрымоўваць лячэньне”.

Сёньня дзяржаўныя органы не валодаюць інфармацыяй ні пра колькасьць інвалідаў-калясачнікаў, ні аб іх працаўладкаванасьці. У асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў такіх чалавек 700. Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што інвалідаў, якія ня ходзяць, усяго ў краіне ад 8 да 12 тысячаў.

Удзельнікі акцыі прынялі зварот да ўладаў, у якім гаворыцца аб жаданьні “быць паўнапраўнымі грамадзянамі краіны”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: