Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея баіцца маленькай, але самастойнай Чачэніі
11:14, 13/05/2003, Адрыян Цыльке, Stuttgarter Zeitung

Ёсьць краіны, якія немагчыма сьцішыць. І ёсьць войны, якія немагчыма выйграць. Да такіх канфліктаў адносіцца супрацьстаяньне ў Чачэніі. Цягам дзевяці гадоў расейцы й чачэнцы вядуць на Каўказе адну з самых жахлівых войнаў апошніх дзесяцігодзьдзяў. Пры гэтым загінулі многія тысячы людзей.

Расея, вядома, магла абвесьціць аўтаномнасьць Чачэніі. У рэшце рэшт, пры аб’яднаньні Нямеччыны размова таксама ішла пра права народаў на самавызначэньне. Але вялізная Расея баіцца маленькай, самастойнай Чачэніі.

Справа ў тым, што тады б самастойнасьці патрабавалі і іншыя народы вялікай імпэрыі. З гэтай прычыны на Балканах басьнійскія сэрбы ня могуць аб’яднацца з Сэрбіяй. Наколькі адвольна праводзіліся па гэтай зямлі межы, настолькі вялікае імкненьне зрабіць так, нібыта яны дадзеныя Богам і не падлягаюць зьменам. Становішча захоўваецца такім, якім яно ёсьць, ці пачнецца хаос. Гэтага жадаюць людзі з уладаю.

Праз нежаданьне, каб усё заставалася ў ранейшым стане, у час апошняга тэрарыстычнага акту, учыненага побач з адміністратыўным будынкам, было забіта зноў каля сарака чалавек. Як часта аўтарытарны прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляў аб перамозе над баевікамі, як часта ён падкрэсьліваў, што імкнецца да мірнага вырашэньня канфлікта, так часта сытуацыя паказвала, што чачэнскія баевікі, тэрарысты й партызаны мацней за прапаганду Масквы. Расея, што тычыцца вайны ЗША супраць Іраку, разыгрывала з сябе стража міжнароднага права. У сваёй краіне гэтае права нічога ня важыць.

Пераклад: Сініца Ўладзімер, ИноСМИ.Ru


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: