Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Законапраект аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі будзе прыняты сёлета 13:29, 13/05/2003
«Рашэньне кангрэсу ЗША ўключыць законапраект аб дэмакратыі ў Беларусі ў Акт аб міжнародных зносінах азначае перавод гэтага пытаньня ў практычную плоскасьць», -- заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Андрэй Саньнікаў. Сёньня, на думку дыплямата, можна досыць упэўнена казаць пра тое, што лёс Акту адб дэмакратыі ў Беларусі будзе вырашаны ўжо ў бягучым годзе, бо Акт аб міжнародных зносінах прэзыдэнт ЗША падпісвае да канца верасьня, перад пачаткам новага фінансавага году. «Па ўсёй верагоднасьці, Злучаныя Штаты гатовыя прыняць стратэгічнае рашэньне аб аднаўленьні дэмакратыі ў Беларусі, - мяркуе Андрэй Саньнікаў. - У той самы час у Сэнаце захоўваецца і Акт аб дэмакратыі ў Беларусі як палітычны інструмэнт, які ЗША таксама могуць выкарыстоўваць у любы момант».
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” прадугледжвае аб’яўленьне ЗША санкцыяў супраць Беларусі ў выпадку адмовы беларускіх уладаў спыніць перасьледы незалежных СМІ, расьсьледаваць выпадкі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і вызваліць усіх палітвязьняў. Для шэрагу беларускіх чыноўнікоў будзе закрыты доступ на тэрыторыі ЗША, забаронены стратэгічны экспарт у Беларусь і дзяржаўныя інвэстыцыі, а таксама прынятыя меры да скарачэньня фінансавай дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. “Акт...” таксама прадугледжвае агучваньне экспарту Беларусьсю зброі ў краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм, і публікацыю зьвестак аб маёмасьці Лукашэнкі і ягонага атачэньня.